Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два экс-прэзыдэнты Пэру селі у адну турму


Алянта Умала ў 2011 годзе

Былы прэзыдэнт Пэру, 55-гадовы Алянта Умала прысуджаны да 18 месяцаў перадсудовага зьняволеньня і перавезены 14 ліпеня ў турму, збудаваную для ўтрыманьня іншага былога прэзыдэнта Пэру, 78-гадовага Альбэрта Фухіморы, перадае Reuters.

Два экс-прэзыдэнты, адзін зь якіх кіраваў паўстаньнем супраць другога, будуць знаходзіцца ў адным комплексе, але ў розных памяшканьнях. Фухіморы можа пакінуць турму раней за Ўмалу, які раней адхіліў ягонае прашэньне аб памілаваньні.

Альбэрта Фухіморы ў час суду, архіўнае фота
Альбэрта Фухіморы ў час суду, архіўнае фота

Фухіморы правёў за кратамі ўжо 10 год з 25 гадовага тэрміну за злачынствы супраць правоў чалавека падчас яго аўтакратычнага кіраваньня краінай у 1990–2000 гадах. Японец паводле паходжаньня, Фухіморы ўцёк у 2000 годзе ў Японію, дзе спрабаваў адрачыся ад пасады па факсе. Але пэруанскі Кангрэс не прыняў адстаўкі, адхіліўшы яго ад пасады прэзыдэнта за «трывалую маральную інваліднасьць». Празь 5 год ён быў арыштаваны ў час візыту ў Чылі.

Умала, які год таму пакінуў прэзыдэнцкае крэсла, што займаў 5 год, мае быць абвінавачаны разам з жонкай у тым, што ў час прэзыдэнцтва атрымліваў грошы ад Вэнэсуэлы і прыватных кампаніяў дзеля фінансаваньня выбараў.

Самаўхіленьне, сэкс і «маральная інваліднасьць»: 15 імпічмэнтаў, якія адбыліся і праваліліся

XS
SM
MD
LG