Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўцы адказалі расейскаму МЗС флэшмобам у сацсетках за зьнявагу партызанаў


Міністар замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус
Міністар замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус

Жыхары Літвы адказалі флэшмобам у сацыяльных сетках на заяву Міністэрства замежных спраў Расеі, у якой партызанаў Літвы, Латвіі і Эстоніі называюць злачынцамі.

Ініцыятар акцыі журналіст Андрус Тапінас заклікаў усіх жыхароў Літвы пайсьці на старонку МЗС РФ у Facebook і пакінуць пад інфармацыяй пра партызанаў запіс #Кремльнашуисториюнеперепишешь.

Ён таксама заклікаў ацаніць старонку расейскага МЗС — у выніку яе рэйтынг упаў з 4 да 1.

«Калі МЗС РФ на сваёй афіцыйнай старонцы можа паліваць нас брудам, мы на гэта можам адказаць», — сказаў Андрус Тапінас.

Раней прэс-сакратар расейскага МЗС Марыя Захарава заявіла, што за «ляснымі братамі» стаялі «заходнія спэцслужбы». Так Крэмль адрэагаваў на кароткае відэа, якое НАТО паказала ў сацсетках, пра «лясных братоў» — партызанаў Латвіі, Літвы і Эстоніі, якія аказвалі супраціў савецкай акупацыі.

Масавая акцыя пачалася 15 ліпеня. А сёньня раніцай на старонцы МЗС РФ было пакінута больш за сем тысяч паведамленьняў да старонкі на ангельскай мове і каля 5200 камэнтароў да старонкі на расейскай.

Міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус сказаў, што Расея пастаянна спрабуе інтэрпрэтаваць гісторыю, а ініцыятывы грамадзян у сацсетках вельмі важныя.

«Інтэрпрэтацыя гісторыі — адзін са спосабаў расейскай прапаганды, гэта адбываецца ўвесь час, і гэта абвастрэньне з боку Расеі адчуваецца. Вядома, на такое трэба рэагаваць, тым больш, што нам ёсьць што сказаць. Гэта пастаянны працэс, добра, што на яго рэагуюць не толькі ведамствы, але і грамадзяне, іх ініцыятывы вельмі важныя», — сказаў BNS 16 ліпеня Лінкявічус.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG