Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвінавачваньне просіць шэсьць з паловай гадоў зьняволеньня для блогера Лапшына


У Азэрбайджане дзяржаўнае абвінавачаньне ў судзе папрасіла асудзіць блогера Аляксандра Лапшына да шасьці з паловай гадоў пазбаўленьня волі.

У лютым Аляксандр Лапшын быў экстрадаваны зь Менску, дзе яго затрымалі ў сьнежні 2016 году паводле запыту Азэрбайджану. Зараз блогер знаходзіцца ў СІЗА. Яго абвінавачваюць у парушэньні дзяржаўнай мяжы (за паездкі ў Нагорны Карабах) і ў антыдзяржаўнай дзейнасьці за тое, што ён у сваіх артыкулах у інтэрнэце крытыкуе азэрбайджанскую палітыку.

Супраць экстрадыцыі блогера выступалі ўлады Расеі, Ізраілю і Армэніі. У Крамлі заявілі, што Расея будзе абараняць інтарэсы арыштаванага блогера.

Аляксандар Лапшын мае расейскае, украінскае і ізраільскае грамадзянства.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG