Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялікая Брытанія і Эўразьвяз пачынаюць чатырохдзённыя перамовы аб умовах Brexit


Дэвід Дэйвіс (зьлева) і Мішэль Барні перад пачаткам нефармальных перамоваў, 19 чэрвеня 2017 году
Дэвід Дэйвіс (зьлева) і Мішэль Барні перад пачаткам нефармальных перамоваў, 19 чэрвеня 2017 году

Вялікая Брытанія і Эўрапейскі Зьвяз маюць намер пачаць афіцыйны раўнд перамоваў, які прадугледжвае ўрэгуляваньне ўмоў вываду Брытаніі з блёку з 28 удзельнікаў.

Брытанскі міністар у пытаньнях выхаду з ЭЗ Дэвід Дэйвіс і ягоны эўрапейскі калега Мішэль Барні пачынаюць 17 ліпеня ў Брусэлі чатырохдзённыя перамовы аб урэгуляваньні ўмоў выхаду Злучанага каралеўства з аб’яднаньня. Бакі маюць менш за два гады, каб урэгуляваць умовы для брытанскага выхаду з ЭЗ, які адбудзецца 30 сакавіка 2019-га незалежна ад таго, будзе заключанае адпаведнае пагадненьне ці не.

Абодва ўдзельнікі перамоваў мелі нефармальную сустрэчу ў мінулым месяцы. Чакаецца, што новы круг дыскусій будзе больш напружаным, з многімі складанымі пытаньнямі, якія падлягаюць вырашэньню, уключаючы правы грамадзян ЭЗ у Вялікай Брытаніі і брытанскіх грамадзян у Эўразьвязе.

У Брытаніі жывуць каля трох мільёнаў грамадзян краінаў ЭЗ, каля 1,5 мільёна брытанцаў знаходзяцца ў 27 краінах ЭЗ. Да Brexit большасьць грамадзян ЭЗ маюць свабоду перамяшчэньня, што дазваляе ім жыць і працаваць у дзяржавах — сябрах аб’яднаньня без абмежаваньняў.

Вялікая Брытанія павінна выйсьці з Эўразьвязу да канца сакавіка 2019 году пасьля рэфэрэндуму 2016-га, нязначная большасьць удзельнікаў якога прагаласавалі за гэты выхад. 29 сакавіка прэм’ер-міністарка Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй пачала працэс выхаду з ЭЗ згодна з артыкулам 50 Лісабонскай дамовы пра функцыянаваньне Эўрапейскага зьвязу, якая прадугледжвае працэдуры такога выхаду. Гэты працэс павінен доўжыцца ня больш за два гады.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG