Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі канчаткова забаранілі «Сьведак Яговы»


Фота для радыё перадала грамада "Сьведкі Яговы".
Фота для радыё перадала грамада "Сьведкі Яговы".

Вярхоўны суд Расеі ў панядзелак адхіліў апэляцыю аб прызнаньні арганізацыі «кіраўнічы цэнтар Сьведак Яговы» экстрэмісцкай, перадае «Ітэрфакс». Такім чынам, рашэньне суду аб забароне дзейнасьці арганізацыі ўступіла ў сілу.

Рашэньне аб ліквідацыі «Сьведак Яговы» паводле пазову Міністэрства юстыцыі было прынятае судом 20 красавіка. Дзейнасьць арганізацыі была прызнаная экстрэмісцкай. Пасьля гэтага пачасьціліся паведамленьні пра ціск на пасьлядоўнікаў рэлігійнага руху.

У сярэдзіне траўня Эўрапейскі форум за свабоду веравызнаньня і арганізацыя «Правы чалавека бязь межаў» зьвярнуліся ў Вярхоўны суд Расеі з просьбай адмяніць рашэньне аб забароне «Сьведак Яговы». Яны лічаць, што яно яго абмяжоўвае правы чалавека.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG