Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Фінляндыі пачаў дзейнічаць закон супраць «зялёных чалавечкаў»


Расейскія вайскоўцы без апазнавальных знакаў,Крым,2014 год
Расейскія вайскоўцы без апазнавальных знакаў,Крым,2014 год

У Фінляндыі ўступіла ў сілу заканадаўства, якое тычыцца вайскоўцаў у форме без апазнавальных знакаў.

Паводле паправак, унесеных у закон аб тэрытарыяльным назіраньні, такім людзям забараняецца ўезд і знаходжаньне ў краіне. Парушальнікаў закону чакае крымінальны перасьлед.

Як паведамляе фінскі партал Yle, гаворка ідзе пра «зялёных чалавечкаў», і гэты тэрмін зьвязаны з зялёнай формай без апазнавальных знакаў, у якой расейскія вайскоўцы захапілі Крым у 2014 годзе. У выпадку з Фінляндыяй маюцца на ўвазе вайскоўцы, якія дзейнічаюць у інтарэсах замежнай дзяржавы, альбо ад яе імя, альбо з яе згоды.

Мінабароны Фінляндыі лічыць, што новы закон прыняты дзеля забесьпячэньня тэрытарыяльнай недатыкальнасьці краіны ва ўмовах зьмяненьня сытуацыі ў сьвеце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG