Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новым швэдзкім амбасадарам у Беларусі прызначаная Крыстына Яганэсан


Пасольства Швэцыі ў Менску

Да выкананьня абавязкаў яна прыступіць 1 верасьня, паведамілі БелаПАН у швэдзкім МЗС.

Раней Крыстына Яганэсан працавала ў прадстаўніцтве Швэцыі пры Эўразьвязе ў Брусэлі, а таксама ў швэдзкім генэральным консульстве ў Санкт-Пецярбургу і ў швэдзкай амбасадзе ў Маскве.

У Менску яна заменіць Мартына Обэрга, які ўзначаліў амбасаду пасьля скандалу паміж Менскам і Стакгольмам у 2012 годзе.

Стасункі паміж дзьвюма краінамі абвастрыліся пасьля «плюшавага дэсанту» 4 ліпеня 2012 году. Некалькі грамадзянаў Швэцыі праляцелі на лёгкім самалёце ў глыб тэрыторыі Беларусі і скінулі з самалёту плюшавых мядзьведзікаў з надпісамі ў абарону свабоду слова ў Беларусі.

Пасольства Швэцыі ў Менску было закрытае 30 жніўня 2012 году. Тады спыніла працу і пасольства Беларусі ў Стакгольме.

Дыпляматычнаму канфлікту папярэднічала рашэньне беларускіх уладаў не працягваць акрэдытацыю швэдзкаму паслу Стэфану Эрыксану, якога абвінавацілі ў дэструкцыйнай дзейнасьці.

У адказ швэдзкія ўлады заявілі, што ня прымуць новага пасла Беларусі, і параілі двум супрацоўнікам беларускага пасольства пакінуць Стакгольм.

Увесну 2013 году беларускі бок задаволіў просьбу швэдзкага боку і акрэдытаваў у Менску часовага паверанага ў справах Швэцыі ў Беларусі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG