Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Дамаску пад абстрэл патрапіла амбасада Расеі — улады Сырыі


Прэзыдэнт Сырыі Башар Асад
Прэзыдэнт Сырыі Башар Асад

Раён Дамаску, дзе разьмешчаная амбасада Расеі, апынуўся пад абстрэлам 16 ліпеня, паведаміла сырыйскае дзяржаўнае інфармагенцтва SANA. Паводле гэтых дадзеных, адзін са снарадаў трапіў у комплекс будынкаў дыпляматычнага прадстаўніцтва і нанёс яму шкоду, яшчэ адзін разарваўся побач з амбасадай.

Паводле дадзеных SANA, сем чалавек былі траўмаваныя ў выніку абстрэлу ў жылым раёне непадалёк ад месца разьмяшчэньня амбасады Расеі.

Ні адзін з бакоў канфлікту ў Сырыі ня ўзяў на сябе адказнасьць за абстрэл. Паўстанцы, што змагаюцца з рэжымам прэзыдэнта Башара Асада, які падтрымлівае Масква, раней ужо цалялі ў амбасаду Расеі.

Назіральная арганізацыя «Сырыйская абсэрваторыя па правах чалавека», якая базуецца ў Вялікай Брытаніі, 16 ліпеня заявіла, што ў шасьцігадовай грамадзянскай вайне загінулі больш за 330 000 чалавек, сярод іх 99 тысяч 617 цывільных.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG