Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У кітайскім інтэрнэце заблякаваныя пасты з згадваньнем Віні-Пуха


У кітайскім сэрвісе мікраблогаў Sina Weibo заблякаваныя пасты з згадваньнем Віні-Пуха. Малюнкі з выявай мядзьведзіка Пуха зьніклі з мэсэнджэра WeChat. Пра гэта паведаміла газэта Financial Times.

Брытанская газэта піша, што такія захады, як мяркуецца, былі ўжытыя з прычыны часта сустраканага ў сацсетках параўнаньня старшыні КНР Сі Цзіньпіна з пэрсанажам з казкі брытанскага пісьменьніка Алана Мілна. Financial Times піша, што блякаваньне можа быць зьвязанае з ХІХ зьездам Камуністычнай партыі Кітаю, які мае адбыцца неўзабаве.

Першыя параўнаньні старшыні КНР зь Віні-Пухам зьявіліся ў інтэрнэце ў 2013 годзе падчас яго візыту ў ЗША. Карыстальнікі супаставілі фатаграфію Сі Цзіньпіна і тагачаснага прэзыдэнта ЗША Барака Абамы з выявамі мядзьведзіка і Тыгра. Як паведамляе выданьне, фатаграфія старшыні КНР у аўтамабілі з адкрытым верхам, разьмешчаная побач з малюначкам Віні-Пуха ў цацачнай машыне, была названая кансалтынгавай кампаніяй Global Risk Insights выявай, якая найбольш часта падвяргалася цэнзуры ў 2015 годзе.

На мінулым тыдні ў сувязі са сьмерцю праваабаронцы Лю Сяобо, які памёр 13 ліпеня, у сацсетцы Weibo стала немагчымым выкарыстаньне абрэвіятуры RIP («Спачывай зь мірам»).

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG