Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп за апошнія тры месяцы выдаткаваў на адвакатаў амаль $ 700 тысячаў


Выдаткі прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа на адвакатаў у пэрыяд з красавіка па чэрвень склалі $ 677.826. Гэтыя дадзеныя былі раскрыты ў суботу Фэдэральнай выбарчай камісіяй і пазначаныя прадстаўнікамі Трампа як аплата «legal consulting» (юрыдычных паслугаў).

Самы апошні плацёж складаў $ 50 тыс. Гэтыя грошы былі пераведзеныя 27 чэрвеня Алану Футэрфасу, нью-ёркскаму адвакату, якія прадстаўляюць інтарэсы Дональд Трамп-малодшага. Перавод быў зроблены за тыдзень да таго, як газэта The New York Times апублікавала інфармацыю пра сустрэчу Трампа-малодшага з расейскай адвакатай Натальляй Весяльніцкай і амаль за два тыдні да таго, як стала афіцыйна вядома, што Футэрфас будзе прадстаўляць інтарэсы сына амэрыканскага прэзыдэнта.

Раней прадстаўнікі Трамп таксама заплацілі больш за $ 538 тыс. юрыдычнай фірме Jones Day. Яна прадстаўляла Трампа падчас яго перадвыбарчай кампаніі.

Адвакацкія рахункі Трампа аплачваюцца са сродкаў, якія штаб прэзыдэнта назапасіў на наступную выбарчую кампанію. У другой палове 2017 года, як вынікае са справаздачнасьці штаба Трампа, яму ўдалося сабраць каля $ 8 млн., а выдаткавана было $ 4,4 млн. Пры гэтым вялікая частка ахвяраваньняў складала дробныя пераводы менш як $ 250.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG