Супрацоўнікі Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі прымусілі абвінавачанага па справе аб тэракце ў мэтро Санкт-Пецярбургу Аброра Азімава адмовіцца ад заявы аб катаваньнях у «сакрэтнай турме».
Сям’я дыплямата, які зьнік у савецкай турме, мае намер дамагчыся доступу да архіўных запісаў ФСБ, якія раней падаваліся ў няпоўным выглядзе.
Паводле Сьледчага камітэту Расеі, студэнт Іркуцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Колін Мэдсэн памёр ад пераахалоджаньня. Але паводле экспэртызы, праведзенай у ЗША, ён быў забіты.
У Барысаўскім раённым судзе праходзіць працэс над двума жыхарамі Санкт-Пецярбургу, якія прыехалі ў Беларусь, каб наладзіць выраб псыхатропаў у тайнай лябараторыі ў Барысаве ды распаўсюджваць наркотыкі ў Менскай вобласьці.
У пачатку ліпеня ў Чачні было затрымана да 10 чалавек, паведамілі праекту Радыё Свабода «Каўказ. Рэаліі» на ўмовах ананімнасьці. Паводле крыніцы, людзей затрымалі за «перамовы ў мэсэнджэрах».
У Маскве ці Маскоўскай вобласьці, магчыма, дзейнічае таемная турма, у якой ўтрымліваюць і катуюць падазраваных у тэрарызьме, у тым ліку іншаземцаў, да афіцыйнага затрыманьня і выстаўленьня абвінавачваньняў.
«Роскомнадзор» на патрабаваньне Генэральнай пракуратуры Расеі заблякаваў сайт руху «Свабодная Інгрыя», які выступае за стварэньне аўтаномнай рэспублікі на тэрыторыі Ленінградзкай вобласьці з «магчымасьцю далейшага самавызначэньня».
Раніцай 23 ліпеня трое невядомых уварваліся ў дом варонескага грамадзянскага актывіста Станіслава Ягорава і зьбілі яго бітай
Расейскія і ўкраінскія мэдыі па-рознаму асьвятлялі перамовы Лукашэнкі і Парашэнкі. Мы параўналі загалоўкі.
Siemens спыняе пастаўкі абсталяваньня расейскім кампаніям, якія кантралююцца дзяржавай. Пра гэта гаворыцца ў заяве нямецкага канцэрну.
Больш за палову расейцаў — 62% — лічаць, што ў публічных месцах трэба разьмяшчаць дошкі, бюсты і карціны, якія расказваюць пра посьпехі Іосіфа Сталіна.
Пастаянны прадстаўнік Расеі пры АБСЭ Аляксандр Лукашэвіч заявіў, што ініцыятыва аб стварэньні Маларосіі «не стыкуецца з абавязаньнямі боку» ў рамках Менскіх дамоваў.
Юрыстка Наталья Весяльніцкая гатовая даць паказаньні ў Сэнаце ЗША з нагоды сустрэчы з Дональдам Трампам-малодшым.
Дзяржаўная дума 19 ліпеня прыняла ў другім чытаньні законапраект аб забароне ананімайзэраў і VPN.
«Газпром» пачаў будаўніцтва другой ніткі газаправоду «Турэцкі паток» без адпаведных дамоўленасьцяў з Эўропай і Турэччынай. Пра гэта ў сераду піша газэта «Ведомости» са спасылкай на контрагентаў падрадчыка і фэдэральнага расейскага чыноўніка.
Нікулінскі суд Масквы 18 ліпеня пастанавіў спагнаць з апазыцыянэра Аляксея Навальнага і бізнэсмэна Пятра Афіцэрава больш за два мільёны рублёў у справе «Кировлеса».
Расея дасьць Беларусі міждзяржаўны крэдыт у памеры $ 700 млн, паведаміла агенцтва ТАСС са спасылкай на намесьніка міністра фінансаў РФ Сяргея Старчака.
Апэляцыя на рашэньне аб прызнаньні царквы «Сьведак Яговы» экстрэмісцкай арганізацыяй на тэрыторыі Расеі была адхіленая расейскім Вярхоўным судом 17 ліпеня, перадае «Інтэрфакс».
Вярхоўны суд Расеі ў панядзелак адхіліў апэляцыю аб прызнаньні арганізацыі «кіраўнічы цэнтар Сьведак Яговы» экстрэмісцкай, перадае «Ітэрфакс». Такім чынам, рашэньне суду аб забароне дзейнасьці арганізацыі ўступіла ў сілу.
Паводле гэтак званага «Закону Яравой», журналіст з расейскага Тамбова атрымаў штраф 10 тысяч расейскіх рублёў (каля 170 даляраў).
Мілашына кажа, ўжо сабраны матэрыялы пра больш 50 як жыхароў Чачні, забітых у студзені за адну ноч без суду. Раней яна пісала пра 27 забітых.
Прэм’ер-міністра Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева ня стануць судзіць за блякаваньне карыстальніка ў ягоным блоґу ў Twitter: Прэсьненскі суд Масквы адмовіўся прымаць позву ад забаненага актывіста Фонду барацьбы з карупцыяй Георгія Албурава.
ФСБ Расеі затрымала 13 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу дырэктара кампаніі «Сілавыя машыны» Рамана Філіпава праз падазрэньне ў выдаваньні дзяржаўнай тайны. Пра гэта паведамляюць расейскія інфармагенцтвы, цытуючы ананімныя крыніцы.
Генэральны сакратар NATO заклікаў Расею вывесьці «тысячы вайскоўцаў» з тэрыторыі Ўкраіны і спыніць падтрымку сэпаратыстаў.
Атрыманыя ад гэтага прыбыткі ідуць на фінансаваньне так званых «ДНР» і «ЛНР». Пра гэта паведаміла нямецкая радыёстанцыя Deutschlandfunk са спасылкай на сьведчаньні былых вязьняў.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ён здолеў «вельмі добра паладзіць» са сваім расейскім калегам Уладзімірам Пуціным падчас іх «выдатнай» сустрэчы на мінулым тыдні ў Нямеччыне. Пра гэта ён паведаміў у інтэрвію заснавальніку рэлігійнага тэлеканалу CBN (Christian Broadcasting Network) Пэту Робэртсану.
Нямецкая кампанія Siemens падала пазоў у Арбітражны суд Масквы супраць кампаніі «Технопромэкспорт», якая ўваходзіць у структуру «Ростеха», і пецярбурскага сумеснага прадпрыемства «Siemens технологии газовых турбин».
«Лябараторыя Касьперскага», расейская кампанія па распрацоўцы антывіруснага сыстэмнага забесьпячэньня, распрацоўвала адмысловыя тэхналёгіі для Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі (ФСБ) і перадавала ёй дадзеныя хакераў.
Кітайскія ўлады заблякавалі ўсе згадкі пра прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціне ў Sina Weibo, кітайскім сэрвісе мікраблогаў, падобным на Twitter, такім чынам забясьпечыўшы расейскаму прэзыдэнту імунітэт ад грамадзкай крытыкі, піша The Financial Times.
Як паведамляе ТАСС, пра гэта заявіў сёньня міністар замежных справаў РФ Сяргей Лаўроў пасьля нефармальнай сустрэчы ў аўстрыйскім горадзе Маўэрбаху кіраўнікоў МЗС краінаў АБСЭ
Расейскае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва ТАСС паспрабавала схаваць паведамленьне пра тое, што Вялікі тэатар Расеі перанёс прэмʼеру балета «Нурэеў» у пастаноўцы рэжысёра Кірыла Сярэбранікава па асабістым распараджэньні міністра культуры Расеі Уладзіміра Мядзінскага.
Якія вузлы міжнароднай палітыкі здолелі разьвязаць ці разрубіць удзельнікі сёлетняга саміту «вялікай дваццаткі»? Далей ці бліжэй адно да аднаго сталі ў выніку саміту ЗША і Эўразьвяз? Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Ўладзімір Пуцін?
Нямецкая кампанія Siemens пацьвердзіла, што як мінімум дзьве газавыя турбіны яе вытворчасьці нелегальна трапілі ў анэксаваны Расеяй Крым.
Цэнтральны банк Расеі ўвёў у банк «Югра» часовую адміністрацыю і наклаў мараторый на выплаты крэдыторам празь «няўстойлівае фінансавае становішча». Паўнамоцтвы акцыянэраў і кіраўніцтва банку прыпыненыя.
Расейскі закон пра грамадзянства маюць дапоўніць нормай «публічнага адрачэньня ад грамадзянства Ўкраіны» — рашэньне прынята ў расейскай Дзяржаўнай Думе перад другім чытаньнем законапраекту аб пазбаўленьні грамадзянства тэрарыстаў.
У Чачні назвалі «хлусьнёй» публікацыю «Новой газеты» пра масавае забойства затрыманых у рэспубліцы.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка і дзяржаўны сакратар ЗША Рэкс Тылерсан на сумеснай прэс-канфэрэнцыі ў Кіеве заклікалі Расею выконваць «менскія пагадненьні».
У Літве па абвінавачваньні ў шпіянажы на 10 гадоў асудзілі грамадзяніна Расеі Мікалая Філіпчанка, паведамляе ВВС. Праваахоўныя органы Літвы сьцьвярджаюць, што Філіпчанка быў дзеючым супрацоўнікам расейскіх спэцслужбаў.
ЗША заяўляюць пра хакерскія напады на аб’екты атамнай энэргетыкі і іншыя энэргетычныя кампаніі 7 ліпеня. Кібэратакі, аднак, не паўплывалі на грамадзкую бясьпеку і пастаўкі электраэнэргіі спажыўцам.
На Данбасе няма расейскіх войскаў, а сама Ўкраіна сёньня ня мае сувэрэнітэту. Пра гэта на парлямэнцкай асамблеі АБСЭ на сэсіі ў Менску заявіў прадстаўнік Расеі Пётр Талстой.
Формула «хто каго» ў дачыненьні да праекту БелАЭС — магчыма, ня самая ўдалая, і ня толькі для Беларусі, але і для Літвы. І кампраміс у гэтым пытаньні лепшы, чым пэўны адказ «яны — вас».
Кіраўнік расейскага «Фонду барацьбы з карупцыяй», апазыцыйны палітык Аляксей Навальны выйшаў на волю са спэцпрыёмніку пасьля 25 сутак адміністрацыйнага арышту.
Іх кіраўнік кажа, што «бабкі» настроеныя самі супраць Навальнага, што «атрады» ўтрымліваюцца на ўласныя грошы і што для іх «Пуцін — гэта як бы Расея». У дзеяньнях «бабак» ён нічога незаконнага ня бачыць.
У Маскве актывіст Аляксандар Тураўскі застаецца ў бальніцы з-за траўмы галавы, атрыманай пры затрыманьні паліцыянтамі падчас ператрусу ў штабе Аляксея Навальнага.
У бібліятэках Архангельскай вобласьці Расеі прыбіраюць з паліц кнігі, выдадзеныя пры падтрымцы Фонду Сораса.
За апошнія два гады колькасьць расейскіх турыстаў у Беларусь скарацілася на 15%, паведаміў БелаПАН намесьнік міністра спорту і турызму Міхаіл Партной 6 ліпеня падчас канфэрэнцыі па брэндынгу дэстынацый у Менску.
Генэральная пракуратура Расеі запатрабавала ад Раскамнагляду заблякаваць некалькі сайтаў як рэсурсы «нацыяналістычнага кшталту». Сярод іх, у прыватнасьці, «Спутник и Погром», «Русский сектор» і «Правый взгляд». Усяго ў сьпісе шэсьць сайтаў.
У Маскве заблякаваны перадвыбарны штаб апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага.
Урад Расеі падоўжыў да канца 2018 году харчовае эмбарга супраць шэрагу краінаў Захаду, уведзенае як адказ на санкцыі Злучаных Штатаў і краінаў Эўропы. Указ аб гэтым раней падпісаў Уладзімір Пуцін.
Траціна расейцаў лічаць, што будучы прэзыдэнт Расеі павінен праводзіць больш жорсткую, чым цяпер, лінію ва ўнутранай палітыцы.
Загрузіць яшчэ