Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ТАСС схавала навіну пра загад расейскага міністра культуры адмяніць прэм’еру «Нурэева» 


Рудольф Нурэеў (Нурыеў) вучыць танцора Лярана Ілера (архіўнае фота)

Расейскае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва ТАСС паспрабавала схаваць паведамленьне пра тое, што Вялікі тэатар Расеі перанёс прэмʼеру балета «Нурэеў» у пастаноўцы рэжысёра Кірыла Сярэбранікава па асабістым распараджэньні міністра культуры Расеі Ўладзіміра Мядзінскага.

Нататка была апублікаваная ўдзень 10 ліпеня, аднак цяпер пры пераходзе па спасылцы адкрываецца іншы тэкст. У ім сьцьвярджаецца, што Мядзінскі толькі «падтрымаў» рашэньне аб адмене прэмʼеры, але ніякіх асабістых распараджэньняў у сувязі з пастаноўкай ён нібыта не даваў.

На спробу агенцтва схаваць уласную нататку зьвярнуў увагу журналіст Алег Кашын.

Міністар культуры Расеі Ўладзімір Мядзінскі
Міністар культуры Расеі Ўладзімір Мядзінскі

Раней ТАСС паведамляла, што Мядзінскі загадаў адмяніць прэмʼеру балету «Нурэеў», паколькі, на ягоную думку, спэктакль выглядае як «прапаганда нетрадыцыйных сэксуальных каштоўнасьцяў». Пазьней гэтую інфармацыю пацьвердзілі крыніцы расейскага тэлеканалу «Дождь».

Паводле расейскіх СМІ, абурэньне міністра культуры, у прыватнасьці, выклікала тое, што большасьць актораў, па задуме Сярэбранікава, будуць танцаваць без адзеньня на фоне фатаграфіі аголенага Нурэева.

XS
SM
MD
LG