Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Харчы працягнуць зьнішчаць: Расея падоўжыла «антысанкцыі»


Ілюстрацыйнае фота. Зьнішчэньне «санкцыйных» прадуктаў у Расеі, 2015 год

Урад Расеі падоўжыў да канца 2018 году харчовае эмбарга супраць шэрагу краінаў Захаду, уведзенае як адказ на санкцыі Злучаных Штатаў і краінаў Эўропы. Указ аб гэтым раней падпісаў Уладзімір Пуцін. Заходнія санкцыі ў сваю чаргу былі ўведзеныя як адказ на анэксію ўкраінскага Крыму і дзеяньні на Данбасе.

Забарона распаўсюджваецца на ўвоз шэрагу відаў сельскагаспадарчай прадукцыі з ЗША, Эўразьвязу, Альбаніі, Аўстраліі, Ісьляндыі, Канады, Ліхтэнштэйну, Нарвэгіі, Украіны і Чарнагорыі.

Вядома, што, калі Расея «ловіць» партыі «санкцыйных» тавараў, прадукты харчаваньня спальваюць у печах, трушчаць бульдозэрамі, абліваюць зялёнкай або зьнішчаюць іншым чынам. Раздаваць харчы бедным або бяздомнікам у Расеі адмовіліся.

«Пад бульдозэр» трапляе і прадукцыя, што пастаўляецца зь Беларусі: расейцы сумняваюцца ў паходжаньні «беларускіх крэвэтак» або «беларускай папаі», падазраюць Беларусь у нелегальным «рээкспарце» тавараў, што трапілі пад «антысанкцыі». Паралельна трываюць «харчовыя войны» зь беларускай мясной і малочнай прадукцыяй. Беларусь падазрае Расею ў несумленнай гульні.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG