Раніцай 23 ліпеня трое невядомых уварваліся ў дом варонескага грамадзянскага актывіста Станіслава Ягорава і зьбілі яго бітай. Пра гэта «ОВД-Инфо» распавёў сам Ягораў.
Паводле 68-гадовага Ягорава, невядомыя выбілі ўваходныя дзьверы ягонага дома, калі ён яшчэ спаў. Напад адбыўся каля 4 раніцы паводле мясцовага часу. Актывіст прачнуўся ад удараў бітай. Цяпер ён знаходзіцца ў адным са шпіталёў Варонежу. Лекары дыягнаставалі пераломы носу, сківіцы і нагі.
Нікога нападнікаў ён раней ня бачыў. На думку актывіста, напад зьвязаны зь ягонай дзейнасьцю — ён расьсьледаваў магчымыя парушэньні, дапушчаныя Таварыствам уласьнікаў жытла пры капітальным рамонце. Ягораў мяркуе, што нападнікаў маглі наняць прадстаўнікі таварыства. Ягораў таксама рэгулярна выходзіць на адзіночныя пікеты ў падтрымку Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага і супраць «пакету Яравой».
Пасьля вяртаньня Ягорава ў канцы траўня з Масквы, дзе ён пікетаваў Дзярждуму, актывіст убачыў, што невядомыя ўзламалі ягоную кватэру. Тады паліцыя адмовілася здымаць адбіткі пальцаў.