Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве на 10 гадоў асудзілі грамадзяніна Расеі за шпіянаж


Памежны слуп на расейска-літоўскай мяжы.
Памежны слуп на расейска-літоўскай мяжы.

У Літве па абвінавачваньні ў шпіянажы на 10 гадоў асудзілі грамадзяніна Расеі Мікалая Філіпчанка, паведамляе ВВС. Праваахоўныя органы Літвы сьцьвярджаюць, што Філіпчанка быў дзеючым супрацоўнікам расейскіх спэцслужбаў.

Паводле інфармацыі дэпартамэнту дзяржбясьпекі Літвы, гэта першы выпадак, калі ў краіне па абвінавачваньні ў шпіянажы быў затрыманы супрацоўнік ФСБ.

Згодна з матэрыяламі суда, Філіпчанка спрабаваў завэрбаваць служачых дэпартамэнту дзяржбясьпекі краіны, каб тыя ўсталявалі прылады праслухоўваньня ў рэзыдэнцыі і працоўным кабінэце прэзыдэнта Літвы Далі Грыбаўскайтэ.

Як заявіла судзьдзя Рэгіна Поцэне, расеец адмовіўся даваць паказаньні па справе. Па словах адваката Філіпчанкі Галіны Карданоўскай, яе падабаронны віну не прызнае. Ці ён зьбіраецца абскарджваць прысуд, Карданоўская не ўдакладніла. Каб абскардзіць прысуд у Літоўскім апэляцыйным судзе, Філіпчанка мае 20 дзён.

Літоўскае выданьне Delfi піша, што Мікалай Філіпчанка выслухаў прысуд суда і пацьвердзіў, што зразумеў яго. Ён адмовіўся адказваць на пытаньні журналістаў, калі яго выводзілі з залі суда.

Філіпчанка затрымалі ў 2015 годзе, калі ён накіроўваўся транзытным цягніком з Калінінградзкай вобласьці ў Беларусь.

У 2015 годзе літоўская контрразьведка ў сваёй справаздачы заявіла, што траціна расейскіх дыпляматаў, якія працуюць у Літве, зьяўляюцца супрацоўнікамі спэцслужбаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG