Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне ў Расеі: большасьць насельніцтва за бюсты Сталіну


Помнік Ялцінскай канфэрэнцыі.

Больш за палову расейцаў — 62% — лічаць, што ў публічных месцах трэба разьмяшчаць дошкі, бюсты і карціны, якія расказваюць пра посьпехі Іосіфа Сталіна.

Паводле апытаньня дзяржаўнага Цэнтру вывучэньня грамадзкай думкі (ВЦИОМ), 42% расейцаў станоўча б ўспрынялі той факт, што на суседнім доме зьявіцца такая памятная шыльда.

Пры гэтым 65% расейцаў супраць ўстаноўкі знакаў, якія б інфармавалі аб злачынствах савецкага лідэра.

28% лічаць, што пра злачынствы Сталіна казаць трэба.

27 чэрвеня адвакат Генры Рэзьнік выйшаў з ліку прафэсараў Маскоўскай дзяржаўнай юрыдычнай акадэміі (МГЮА) з прычыны мэмарыяльнай дошкі Іосіфу Сталіну, усталяванай на сьцяне галоўнай аўдыторыі ВНУ.

Паводле апошняга апытаньня «Лявада-цэнтру», Сталін узначаліў рэйтынг самых выбітных людзей у сусьветнай гісторыі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG