Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі заблякавалі сайт руху «Свабодная Інгрыя»


Актывісты руху займаюцца гісторыяй, краязнаўствам і вывучэньнем культуры карэнных народаў Ленінградскай вобласьці. На сайце «Свабоднай Інгрыі» публікаваліся нататкі і нарысы пра народныя сьвяты і канцэрты, якія праходзяць у рэгіёне. На думку журналісткі Сьвятланы Гаўрылінай, якая супрацоўнічала з сайтам руху, для блякаваньня рэсурсу «не было прычын».

У траўні 2016 году быў затрыманы актывіст «Свабоднай Інгрыі» Арцём Чабатароў. У дачыненьні да яго распачалі справу за нібыта «экстрэмісцкі» камэнтар у сацыяльнай сетцы «Укантакце». Чабатароў цяпер знаходзіцца пад падпіскай аб нявыезьдзе.

XS
SM
MD
LG