Як заявіў тэлеканалу «Дождь» Джамбулат Умараў, міністар Чачні па нацыянальнай палітыцы, дадзены артыкул – гэта нібыта «чарговы ўсплёск нездаровай фантазіі».
У Чачні ў студзені 2017 года, па дадзеных «Новой газеты», былі пакараныя як мінімум 27 затрыманых. У чым іх падазравалі, невядома. Крыніцы выданьня ў праваахоўных органах сьцьвярджаюць, што на пакараньні прысутнічалі высокапастаўленыя чачэнскія чыноўнікі.