Нямеччына, Аўстрыя і Францыя, дзе ёсьць фірмы, якія супрацоўнічаюць з «Газпромам», адмовіліся ўзяць слова ў панядзелак у ходзе дэбатаў.
Расейскі праваабарончы цэнтар «Мэмарыял» прызнаў крымінальны перасьлед журналіста сайту «Крым.Рэаліі» (праекту Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода) Мікалая Сэмэны палітычна матываваным і запатрабаваў спыніць справу ў дачыненьні да яго.
Грамадзяніна Беларусі, які ўтрымліваецца ў ізалятары Службы бясьпекі Ўкраіны ў Кіеве, падазраюць у зборы інфармацыі ва Ўкраіне на карысьць Расеі.
Паводле красавіцкага апытаньня расейскага «Левада-цэнтру», вынікі якога перадае «Интерфакс», найбольш часта выдатным дзеячом «усіх часоў і народаў» расейцы называюць Сталіна.
23 чэрвеня Навальны «зьлёг з тэмпэратурай 38,5». Месяцам раней Навальны атрымаў хімічны апёк вока.
Фігурантам расьсьледаваньня FIFA па падазрэньні ва ўжываньні допінгу стала зборная Расіі ў футболе 2014 году ў поўным складзе.
Падкантрольныя Маскве баевікі спрабуюць не дазволіць міжнароднай супольнасьці ўбачыць, што адбываецца ў Данбасе. У зьнешнепалітычным ведамстве Злучаных Штатаў ведаюць, што Расея кіруе ўзброенымі сэпаратыстамі ў Данбасе.
Аляксей Навальны ня можа балятавацца ў прэзыдэнты, бо мае непагашаную судзімасьць, заявіла Цэнтральная выбарчая камісія РФ.
У 2014 годзе Лаўроў заяўляў, што «зялёныя чалавечыкі», якія акупавалі ўкраінскі Крым — не рэгулярныя расейскія войскі, а «сілы самаабароны», якім Расея не дае загадаў. Пазьней яго (і свае ўласныя) словы абвергнуў Уладзімер Пуцін.
Супрацоўнік аддзелу расьсьледаваньняў Фонду барацьбы з карупцыяй Георгій Албураў падаў у суд на прэм’ер-міністра Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева за тое, што той заблякаваў яго ў «Твітэры».
Прэзыдэнт МАК Томас Бах у інтэрвію газэце New York Times заявіў, што, нягледзячы на ўсе прынятыя Расеяй крокі па барацьбе з допінгам, забыцца аб парушэньнях у Сочы немагчыма і правіны мінулага павінныя быць строга пакараныя.
Прысяжныя пакінуць сёньня судовую залю для вынясеньня вэрдыкту абвінавачаным па справе аб забойстве палітыка Барыса Нямцова.
«Мы, пасажыры „Аэрофлота“, грамадзяне Расеі патрабуем у абавязковым парадку спыніць у „Аэрофлоте“ дыскрымінацыю толькі прадстаўніц жаночага полу ў працоўным калектыве „Аэрофлота“ (стуардэсы) паводле вонкавых дадзеных і ўзросьце».
Супраць Юрыя Паўлаўца і Сяргея Шыпценкі распачатыя новыя крымінальныя справы за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасьць (арт. 233 КК РБ).
У Кіраве невядомыя падпалілі аўтамабіль каардынатара перадвыбарчага штабу апазыцыянэра Аляксея Навальнага.
Дэпартамэнт унутранай бясьпекі ЗША паведаміў, што расейскія хакеры ўзламалі электронныя сыстэмы і сыстэмы галасаваньня ня менш чым у 21 амэрыканскім штаце падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі ў 2016 годзе.
Амэрыканскі амбасадар у Тбілісі Ян Келі заявіў, што Расея ня хоча дапусьціць да ўступленьня Грузіі ў NATO і адмаўляецца паважаць яе незалежнасьць.
Сьледчы камітэт Расеі паведаміў аб вынясеньні прысудаў тром фігурантам крымінальнай справы, зьвязанай з нэанацысцкай групоўкай Misanthropic Division.
Амэрыканскія санкцыі ў дачыненьні да Расеі будуць дзейнічаць да таго часу, пакуль Масква ня выведзе ўсе свае сілы з усходу Ўкраіны.
Грамадзянскі актывіст з Масквы Дзяніс Бахолдзін знаходзіцца пад арыштам у сьледчым ізалятары ў Бранску.
Сакрэтныя дакумэнты дзяржсакратара ЗША Рэкса Тылерсана сьведчаць аб тым, што Дзярждэпартамэнт выпрацаваў новы плян у дачыненьні да Расеі.
У Санкт-Пецярбургу затрыманыя на акцыі пратэсту 12 чэрвеня распавядалі, што ў камэры 33-га аддзелу паліцыі быў ужыты нейкі газ — меркавана, сьлезацечны.
25 траўня аналягічныя санкцыі працягнулі Злучаныя Штаты. Да санкцыяў ЗША і Эўразьвязу далучыўся шэраг іншых краінаў.
У выпадку захопу Сувальскага перашыйку Расеяй, Літва, Латвія і Эстонія аказваюцца адрэзанымі ад іншых краінаў НАТО.
Расейскі кіраўнік ня выключыў, што нешта ў палітыцы давядзецца адкарэктаваць, нешта трэба будзе дадаткова зрабіць, але гэта не прывядзе да тупіку і да каляпсу.
Мяркуецца, што пасьля манэўраў «Захад-2017» вайсковая актыўнасьць паступова зьнізіцца — у тым выпадку, калі Масква стрымае абяцаньні і выведзе свае падразьдзяленьні зь Беларусі.
Беларускі бок ня лічыць, што захады, якія тычацца ўезду ў Беларусь грамадзянаў з 80 краін бязь візаў, пагоршылі сытуацыю з перасячэньнем беларуска-расейскай мяжы.
Нацыянальная паліцыя Украіны паведаміла пра затрыманьне некалькіх падазраваных у справе аб забойстве былога дэпутата Дзяржаўнай думы Расеі Дзяніса Вараненкава.
Расейская Дзярждума прыняла ў другім чытаньні папраўкі ў закон «Аб дзяржаўнай ахове», паводле якіх асабістыя зьвесткі вышэйшых чыноўнікаў і іх сем’яў маюць быць засакрэчаныя.
Не дапусьціць дэстабілізацыі сытуацыі ў краіне — адна з галоўных задач фэдэральнай службы войскаў нацыянальнай гвардыі. Пра гэта заявіў галоўны вайскавод Расгвардыі Віктар Золатаў, якога цытуе «Інтэрфакс».
У жывым эфіры, які вялі расейскія дзяржаўныя каналы, выводзіліся пытаньні, якія адпраўлялі па SMS. Сярод іх былі пытаньні аб карупцыі ва ўладзе і аб адстаўцы прэзыдэнта.
У судзе шмат затрыманых на антыкарупцыйным мітынгу 12 чэрвеня, кажа Павел Скрыльнікаў.
Падчас «прамой лініі», адказваючы на пытаньні грамадзянаў РФ, прэзыдэнт Ўладзімір Пуцін ухіліўся ад адказу пра ўдзел у выбарах прэзыдэнта Расеі.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін праводзіць так званую прамую лінію, падчас якой адказвае на пытаньні грамадзян.
Паліцыя Чачні спыніла крымінальную справу супраць спартсмэна Мурада Амриева. Яго падазравалі ў выкарыстаньні падробленага пашпарта.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у чацьвер праводзіць так званую прамую лінію, падчас якой кіраўнік дзяржавы адкажа на пытаньні грамадзян.
Гэтак сьпікер расейскай Дзярждумы Вячаслаў Валодзін пракамэнтаваў працяг санкцыяў ЗША ў дачыненьні да Беларусі, перадае «Інтэрфакс».
Героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра малюнкі і надпісы на мурале у Менску, які вядомы як «Масква — Менск» і мае быць сымбалем сяброўства паміж Беларусьсю і Расеяй.
Міністэрства абароны Расеі абавяжа тых, хто паступае на службу ў расейскую армію па кантракце, падаць зьвесткі аб актыўнасьці ў інтэрнэце за папярэднія тры гады.
Маскоўская паліцыя распачала крымінальную справу ў дачыненьні да 29-гадовага мужчыны, які, як мяркуецца, падарваў пэтарду падчас несанкцыянаванага мітынгу супраць карупцыі.
Дзяржынскі суд Пецярбургу прызнаў чатырох затрыманых падчас антыкарупцыйным мітынгу 12 чэрвеня вінаватымі.
Павел Скрыльнікаў кажа, што яго пратрымалі ў паліцэйскім пастарунку каля пяці гадзін і склалі пратакол, паводле якога 15 чэрвеня мае адбыцца суд.
Сёньня на адкрытых слуханьнях у Сэнаце ЗША мае даць паказаньні генэральны пракурор Злучаных Штатаў Джэф Сэшнс.
На Дзень Расеі, які адзначаўся 12 чэрвеня, прыхільнікі апазыцыянэра Аляксея Навальнага правялі акцыі супраць карупцыі ў сотні гарадоў Расеі. Паводле падлікаў «Настоящего времени», па ўсёй Расеі затрымалі больш за 1500 чалавек.
Навальнага затрымалі ў пад’езьдзе яго дому раніцай 12 чэрвеня перад акцыяй пратэсту ў цэнтры Масквы.
Галоўны рэдактар Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Нэнад Пэіч заклікаў вызваліць блогера і аўтара Радыё Свабода Станіслава Васіна (Аўсеева), які зьнік у Данецку ў чэрвені.
Двух затрыманых на акцыі супраць карупцыі ў Маскве — Антона Шапашнікава і Міхаіла Давыдава — вязуць у Сьледчы камітэт. Актывістаў абвінавачваюць у нападзе на паліцыянтаў з распыленьнем пярцовага газу.
У дзясятках гарадоў Расеі прайшлі масавыя акцыі супраць карупцыі, арганізаваныя прыхільнікамі палітыка Аляксея Навальнага. Паліцыя затрымлівала ўдзельнікаў як узгодненых, гэтак і несанкцыянаваных мітынгаў.
У Санкт-Пецярбурзе 12 чэрвеня ў час антыкарупцыйнай акцыі прыхільнікаў Аляксея Навальнага затрыманыя ня меней за 100 чалавек. У неба ўзьнялася вялізная надзіманая качка.
Маскоўскія ўлады фактычна дазволілі правесьці прыхільнікам апазыцыянэра Аляксея Навальнага акцыю 12 чэрвеня на Цьвярской вуліцы Масквы.
Загрузіць яшчэ