Першая маштабная сымуляцыя НАТО па абароне польска-літоўскай мяжы ад магчымага захопу яе Расеяй адбылася з удзелам амэрыканскіх і брытанскіх вайскоўцаў, паведамляе Reuters.
100-кілямэтровы Сувальскі перашыек праходзіць злучае на мапе Беларусь і Калінінградзкую вобласьць Расеі.
У выпадку захопу Сувальскага разрыву Расеяй, Літва, Латвія і Эстонія аказваюцца адрэзанымі ад іншых краінаў НАТО.
Расея адмаўляе магчымасьць захопу балтыйскіх краінаў, але нарошчвае вайсковую прысутнасьць у рэгіёне.
Паводле Бэна Ходжэса, які камандуе сіламі ЗША ў Эўропе, невядома, «нападзе Расея ці не», але вайсковыя манэўры «неабходныя для дэманстрацыі боегатовасьці альянсу».