Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мэмарыял» прызнаў журналіста Мікалая Сэмэну палітвязьнем


Мікалай Сэмэна
Мікалай Сэмэна

Расейскі праваабарончы цэнтар «Мэмарыял» прызнаў крымінальны перасьлед журналіста сайту «Крым.Рэаліі» (праекту Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода) Мікалая Сэмэны палітычна матываваным і запатрабаваў спыніць справу ў дачыненьні да яго, паведамляецца на сайце «Мэмарыялу».

Крымінальную справу супраць Сэмэны распачалі ў красавіку 2016 году. Падставай стаў артыкул «Блякада — неабходны першы крок да вызваленьня Крыму», апублікаваны на сайце «Крым.Рэаліі» увосень 2015 году. Тады ў Хэрсонскай вобласьці былі разбураныя лініі электраперадач, якія вядуць на паўвыспу, а ўкраінскія актывісты арганізавалі таварную блякаду.

Сярод іншага, Сэмэна напісаў у артыкуле, што «Кіеў не павінен дапусьціць, каб Крым пад расейскай акупацыяй заставаўся даўжэй, чым пад нямецкай. Засталося менш за год! Інакш ганьба ўсім!»

На думку сьледзтва, аўтар заклікаў да сэпаратызму. Паводле расейскага заканадаўства, максымальны тэрмін пакараньня за гэта — пяць гадоў пазбаўленьня волі.

Па словах журналіста, напісаны ім артыкул, на самай справе, заклікае не да сэпаратызму, а да дыскусіі. «Статус Крыму сёньня застаецца канчаткова не вызначаным. А паколькі ён спрэчны і не канчаткова вызначаны, значыць, ён застаецца прадметам найшырэйшай сусьветнай дыскусіі. І ў гэтай дыскусіі можа ўдзельнічаць любы чалавек», — сказаў Сэмэна ў інтэрвію «Настоящему времени».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG