Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Расгвардыі занепакоіўся пагрозай «каляровай рэвалюцыі» ў Расеі


Віктар Золатаў
Віктар Золатаў

Не дапусьціць дэстабілізацыі сытуацыі ў краіне — адна з галоўных задач фэдэральнай службы войскаў нацыянальнай гвардыі. Пра гэта заявіў галоўны вайскавод Расгвардыі Віктар Золатаў, якога цытуе «Інтэрфакс».

Так расейскі сілавік пракамэнтаваў пастаўленую прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным задачу не дапусьціць разладжваньня грамадзка-палітычнага парадку ў дзяржаве:

«У Расгвардыі ўжо ёсьць такі досьвед. Супрацьдзеяньне спробам дэстабілізацыі заўсёды было адной з асноўных задач войскаў правапарадку. Мэтады „расхістваньня сытуацыі“ з апорай на пачуцьці добрапрыстойных грамадзянаў становяцца ўсё больш хітрымі і больш дасканалымі, для гэтага актыўна выкарыстоўваецца інтэрнэт».

Кіраўнік Расгвардыі лічыць, што супрацьдзеяньне грамадзка-палітычнай дэстабілізацыі павінна аказвацца, у першую чаргу, у інфармацыйнай прасторы — ва ўзаемадзеяньні з грамадзянскай супольнасьцю і з апорай на падтрымку жыхароў Расеі:

«Пратэставыя акцыі маюць відавочную сыстэмнасьць і праводзяцца па адным і тым жа сцэнары, што і каляровыя рэвалюцыі ў іншых краінах. Сапраўдныя мэты барацьбы з карупцыяй падмяняюцца агульнай дэстабілізацыяй, стварэньнем хаосу. Пад прыкрыцьцём нібыта парушэньня правоў і дэмакратычных свабодаў у Расеі СМІ Эўразьвязу, Вялікай Брытаніі, ЗША вядуць пастаянныя інфармацыйныя атакі, якія дыскрэдытуюць палітычнае кіраўніцтва нашай краіны», — выказаў заклапочанасьць расейскі генэрал.

Ён адзначыў, што ў шчыльным узаемадзеяньні зь іншымі праваахоўнымі структурамі Расгвардыя прагназуе і аналізуе апэратыўнае становішча, вылічвае новыя формы супрацьпраўных паводзінаў і іх нэгатыўныя наступствы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG