Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз працягнуў на год санкцыі супраць Расеі за Крым


©Shutterstock

Рада Эўропы 19 чэрвеня пастанавіла працягнуць на год санкцыі супраць Расеі, уведзеныя за анэксію ўкраінскага Крыму ў 2014 годзе.

Санкцыі па-ранейшаму забараняюць імпарт тавараў з Крыму і абмяжоўваюць інвэстыцыі ў энэргетыку, транспарт і тэлекамунікацыі, забараняюць грамадзянам і кампаніям Эўразьвязу набываць нерухомасьць у Крыме, а таксама забараняюць эўрапейскім турапэратарам адсылаць турыстаў у Крым. Асобныя санкцыі Эўразьвязу (як і асобныя ў ЗША) дзейнічаюць супраць крымскіх чыноўнікаў і палітыкаў.

25 траўня аналягічныя санкцыі працягнулі Злучаныя Штаты. Да санкцыяў ЗША і Эўразьвязу далучыўся шэраг іншых краінаў.

***

Пасьля далучэньня Крыму да Расеі праз «рэфэрэндум» пад наглядам узброеных «зялёных чалавечкаў» (пазьней прызнаных Расеяй сваімі войскамі) у ААН адбылося галасаваньне па прызнаньні «рэфэрэндуму» незаконным. Са 193 краінаў ААН 100 прагаласавалі «за», але 11 — «супраць», у ліку апошніх былі Армэнія, Балівія, Беларусь, Вэнэсуэла, Зімбабвэ, Кітай, Куба, Нікарагуа, Расея, Сырыя і Судан. Беларусь таксама галасавала супраць рэзалюцыі ААН аб правах чалавека ў Крыме і спрабавала заблякаваць рэзалюцыю аб прызнаньні Расеі «дзяржавай-акупантам». Але МЗС Беларусі ўхіляецца ад прызнаньня або адмовы ў прызнаньні Крыму расейскім.

XS
SM
MD
LG