Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навальны ня можа балятавацца ў прэзыдэнты


Аляксей Навальны ня можа балятавацца ў прэзыдэнты, бо мае непагашаную судзімасьць, заявіла Цэнтральная выбарчая камісія РФ. Расейскі апазыцыянэр быў асуджаны на пяць гадоў пазбаўленьня волі ўмоўна па справе «Кировлеса» з адтэрміноўкай выкананьня прысуду на год і 5 месяцаў.

Паводле закону РФ, абірацца ў такім выпадку чалавек мае права празь 10 гадоў зь дня зьняцьця або пагашэньня судзімасьці за зьдзяйсьненьне цяжкіх злачынстваў, 15 гадоў — за зьдзяйсьненьне асабліва цяжкіх злачынстваў, гаворыцца ў заяве ЦВК.

У дакумэнце таксама адзначана, што стварэньне «штабоў» для падтрымкі Навальнага знаходзіцца па-за рамкамі афіцыйнай выбарчай кампаніі, бо цяпер яна не вядзецца, а афіцыйнае вылучэньне кандыдатаў у прэзыдэнты на выбарах 2018 году стане магчымым толькі пачынаючы ад сьнежня 2017 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG