Мадэрнізацыю нібы плянуецца выканаць у мінімальным аб’ёме: найперш замяніць чатыры катлы галоўнай энэргетычнай устаноўкі (два ўжо вырабленыя), а таксама мадэрнізаваць радыёлякацыю і радыёэлектроннае ўзбраеньне, авіяцыйную навігацыю.
Беларускі бок нібыта паведаміў на ўмовах ананімнасьці расейскім СМІ, што 2 чэрвеня валюту ў названых асобаў не канфіскоўвалі, а канфіскоўвалі толькі ў зусім іншых людзей зусім іншыя сумы. Афіцыйных камэнтароў беларускага боку на момант публікацыі няма.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін рэзка раскрытыкаваў зьнешнюю палітыку ЗША за апошнія два дзесяцігодзьдзі, падкрэсьліўшы, што Вашынгтон, злоўжываючы сваімі магчымасьцямі, дэстабілізаваў Блізкі Ўсход і міжнародныя адносіны ў цэлым.
Калі група вайскоўцаў з чатырох або больш чалавек едзе транзытам празь Літву, яны лічацца вайсковым атрадам, таму для іх патрабуецца дазвол на праезд празь Літву. Такога дазволу ў расейскіх вайскоўцаў не было.
Суд у расейскім Чалябінску пастанавіў спыніць прымусовае лячэньне ў псыхіятрычнай лякарні Аляксея Марошкіна, асуджанага за заклікі да стварэньня «Ўральскай народнай рэспублікі» — паводле аналёгіі з ДНР і ЛНР ва Ўкраіне.
У Кіеве адбыўся напад на байцоў дабраахвотніцкага батальёну імя Джахара Дудаева Аміну Акуеву і яе мужа Адама Асманова, паведаміў прадстаўнік Міністэрства ўнутраных спраў Украіны Арцём Шаўчэнка.
Паводле прадстаўніка «Яндекс», работнікам украінскіх офісаў прапануюць пераехаць у філіялы ў іншых краінах.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у чацьвер назваў амэрыканскага калегу Дональда Трампа прамым і шчырым, перадае «Интерфакс» са спасылкай на агенцтва «Блумбэрг».
Крушэньне самалёта Ту-154 пад Сочы магло адбыцца з прычыны парушэньня прасторавай арыентацыі камандзіра. Гэта прывяло да яго памылковых дзеяньняў пры кіраваньні самалётам.
Сэрбія не плянуе ўступаць у NATO і мае намер нарошчваць узаемадзеяньне з Расеяй, заявіў у чацьвер выканаўца абавязкаў прэм’ер-міністра Сэрбіі, кіраўнік МЗС гэтай краіны Івіца Дачыч.
Генэральны консул Эстоніі ў Санкт-Пецярбургу Яанус Кірыкмяэ і кіраўнік пскоўскай канцылярыі Генэральнага консульства Эстоніі ў Санкт-Пецярбургу Катрын Канарык прызнаныя ў Расеі пэрсонамі нон грата.
Улады Санкт-Пецярбурга разьмясьцілі ў горадзе сацыяльную рэкляму з лёзунгам «Клічуць паўдзельнічаць у акцыі пратэсту? Думайце галавою, не вядзіцеся на правакацыі».
Губэрнатар Арлоўскай вобласьці ў Расеі Вадзім Патомскі адказаў журналістам, якія напісалі пра падораны япіскапу Лівенскаму і Малаархангельскаму Нектарыю аўтамабіль Land Cruiser V8 за 6 мільёнаў расейскіх рублёў (больш за $105,000).
Пяцёра дыпляматаў расейскай амбасады абвешчаныя пэрсонамі нон грата ў Малодове.
У Маскве 11 чалавек сталі ахвярамі ўрагану. Пра гэта са спасылкай на свае крыніцы паведамляе «Інтэрфакс». У Сьледчым камітэце Расеі пацьвердзілі інфармацыю пра гібель шасьці гараджанаў.
Служба бясьпекі Ўкраіны заяўляе, што мэнэджмэнт даччынай структуры расейскай кампаніі «Яндекс» незаконна зьбіраў і перадаваў у Расею пэрсанальныя дадзеныя ўкраінскіх грамадзян.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін прыбыў у Францыю, дзе сустрэўся з прэзыдэнтам гэтай краіны Эмануэлем Макронам. Гэта першая сустрэча двух лідэраў пасьля перамогі Макрона на выбарах 8 траўня.
Ад 1 чэрвеня 2017 году ў Расеі будзе забаронена працаваць кіроўцам з замежнымі правамі — набудзе сілу закон, прыняты яшчэ ў 2013 годзе.
Маскоўская паліцыя склала пратакол па артыкуле аб непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі на мачаху хлопчыка, якога затрымала ўвечары 26 траўня.
Мяшчанскі суд Масквы ў пятніцу арыштаваў на два месяцы чацьвярых падазраваных у падрыхтоўцы тэрактаў у расейскай сталіцы.
У Вільні распачаў працу 3-і Форум Свабоднай Расеі, які праводзяць праціўнікі дзейнага ў Расеі рэжыму. Удзельнікі форуму абмяркоўваюць надзённыя праблемы расейскай і міжнароднай палітыкі, сцэнары выхаду краіны з палітычнага, эканамічнага і цывілізацыйнага крызісу.
Белы дом пераглядае сэрыю санкцый, уведзеных супраць Расеі камандай Барака Абамы, але ў цяперашняй адміністрацыі Дональда Трампа пакуль няма ніводнай пазыцыі, ці падтрымліваць іх.
«Украінская чыгунка» абвергла паведамленьне пра тое, што Украіна мае намер спыніць пасажырскія зносіны з Расеяй. Пра гэта піша «Украінская праўда» са спасылкай на прэс-цэнтар чыгункі
У горадзе Мінусінску Краснаярскага краю забіты галоўны рэдактар мясцовай газэты «Тон-М» Дзьмітрый Папкоў. Сьледзтва разглядае прынамсі тры вэрсіі забойства, адна зь якіх — прафэсійная дзейнасьць.
Украіна ад 1 ліпеня можа цалкам спыніць чыгуначныя пасажырскія зносіны з Расеяй. Пра гэта паведамляюць расейскія і ўкраінскія СМІ.
Дзяржаўны сакратар ЗША Рэкс Тылерсан заявіў, што аднаўленьне сяброўства Расеі ў складзе Вялікай Сямёркі — групы прамыслова разьвітых краін — немагчымае без выкананьня Менскіх пагадненьняў і аднаўленьня сувэрэнітэту Ўкраіны.
Французы дапамогуць ўкраінцам атрымаць падтрымку Эўрапейскага Зьвязу для прыстасаваньня чыгуначнай каляіны да эўрапейскага стандарту.
У анэксаваным Расеяй Крыме падразьдзяленьні спэцназу Фэдэральнай службы бясьпекі правядуць вучэньні па прадухіленьні тэрактаў і дывэрсій. Пра гэта паведамляе ТАСС.
Арганізацыя E.N.O.T. Corp праводзіць «прафіляктычныя мерапрыемствы супраць нелегальнай міграцыі, наркагандлю і арганізаванай злачыннасьці, суправаджае гуманітарныя грузы ў месцы баявых дзеяньняў».
Колькасьць расейцаў, якія лічаць сталінскія рэпрэсіі злачынствам, прыкметна зьнізілася за апошнія пяць гадоў — з 51-га да 39-і працэнтаў. Пры гэтым у два разы стала больш тых, хто нічога ня ведае аб «вялікім тэроры». Пра гэта сьведчаць дадзеныя апытаньня «Лявада-цэнтра».
«Тое, што я пасьля журналісцкай працы паехала ў Беларусь турысткай, само па сабе шмат што кажа» — фінская журналістка Есіка Ара расказвае пра свой досьвед змаганьня з расейскімі тролямі і пра свае ўражаньні ад Расеі і Беларусі.
Кіраўнікі аграрных ведамстваў Расеі і Беларусі — Аляксандар Ткачоў і Леанід Заяц — правядуць сёньня ў Маскве рабочую сустрэчу. Перадусім будуць абмяркоўвацца пытаньні аднаўленьня паставак сельгаспрадукцыі на расейскі рынак.
Прадстаўнікі арганізацыі «Камуністы Расіі» выступілі з ініцыятывай аднавіць помнік Паўліку Марозаву.
Супрацоўнікі спэцыяльнай маніторынгавай місіі Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе (АБСЭ) паведамілі пра чарговую правакацыю з боку прарасейскіх сэпаратыстаў у Данбасе — напярэдадні ў бок патруля назіральнікаў кінулі дымавую гранату.
Зьвесткі аб апэратыўных плянах «ісламскай дзяржавы», якімі прэзыдэнт ЗША Трамп падзяліўся з расейскімі дыпляматамі, былі перададзеныя Вашынгтону ізраільскай выведкай
Амэрыканская прэса паведамляе, што прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп выдаў сакрэтную інфармацыю на сустрэчы зь міністрам замежных справаў Расеі Сяргеем Лаўровым.
Расейскі тэлевядоўца Уладзімір Познэр папрасіў прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна і патрыярха Кірыла растлумачыць, ці прадугледжана ў Расеі крымінальная адказнасьць за атэізм.
У санкцыйны сьпіс трапілі і чацьвёра ўраджэнцаў Беларусі. Таксама ва Ўкраіне на год мусяць быць заблякаваныя актывы грамадзянкі Беларусі Дар’і Дземчанкі — заснавальніцы «Расейскага нацыянальнага камэрцыйнага банку», якая жыве ў Віцебску.
Бізнэсмэн абвінаваціў аўтараў матэрыялу ў паклёпе.
У Дзяржаўнай думе Расеі прапануюць ператварыць у музэі разбураныя шахты, разьмешчаныя на тэрыторыях самаабвешчаных Данецкай і Луганскай «народных рэспублік».
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch заклікала расейскія ўлады адмяніць абвінаваўчы прысуд відэаблогеру зь Екацярынбургу Руслану Сакалоўскаму, які быў асуджаны на 3,5 года ўмоўна за «лоўлю пакемонаў» у праваслаўным храме.
У Маскве супрацоўнік Міністэрства замежных спраў Расеі Аляксандр Шылін забіў сваю знаёмую, яе 4-гадовую дачку, а потым скончыў жыцьцё самагубствам.
Двое дзяцей засталіся сіротамі ў выніку суботняга абстрэлу ўкраінскага гораду Аўдзееўка, разьмешчанага на лініі судакрананьня з войскамі так званай «Данецкай народнай рэспублікі».
Прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін зацьвердзіў новую стратэгію эканамічнай бясьпекі краіны да 2030 году, у якой у ліку асноўных фактараў рызыкі названыя заканчэньне экспартна-сыравіннай мадэлі разьвіцьця і вычарпаньне запасаў нафты і газу, паведамляе BBC.
Партрэты савецкага дыктатара Ёсіфа Сталіна, а таксама ягонага паплечніка Лазара Кагановіча былі прымацаваныя на станцыі маскоўскага мэтро падчас урачыстасьцяў з нагоды 82-й гадавіны адкрыцьця падземнай транспартнай сеткі расейскай сталіцы.
Фэдэральная служба вэтэрынарнага і фітасанітарнага нагляду Расеі зноў прад’яўляе прэтэнзіі да якасьці беларускай малочнай прадукцыі, а таксама дакладае «пра новыя схемы махлярства пры пастаўках малочнай прадукцыі з Рэспублікі Беларусь».
У Маскве на праспэкце Сахарава пачаўся ідзе мітынг супраць запушчанай гарадзкімі ўладамі праграмы рэнавацыі аварыйнага жыльля і перасяленьня яго жыхароў.
Ад 15 траўня зьмяняецца мэханізм абслугоўваньня пасажыраў, якія ляцяць з Беларусі ў Расею.
У Краснадарскім краі Расеі дзесяць былых супрацоўнікаў Беларэчанскай выхаваўчай калёніі прысуджаныя ў агульнай колькасьці да 49 гадоў пазбаўленьня волі па справе аб зьбіцьці зьняволеных, адзін зь якіх памёр ад траўмаў.
Фіналіст песеннага конкурсу Эўравізія-2017 Крысьціян Костаў заявіў у адным з інтэрвію, што ў выпадку сваёй перамогі разабʼе ўзнагароду «Хрустальны мікрафон» у Маскве, — перадае УНІАН.
Загрузіць яшчэ