Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея ўстрывожылася «дзіркай» у саюзнай дзяржаве з боку Беларусі


На беларуска-расейскай мяжы, ля вёскі Дзегцяроўка

Беларускі бок ня лічыць, што захады, якія тычацца ўезду ў Беларусь грамадзянаў з 80 краін бязь візаў, пагоршылі сытуацыю з перасячэньнем беларуска-расейскай мяжы. Гэта адзначыў прэмʼер-міністар Андрэй Кабякоў па выніках пасяджэньня Савету міністраў саюзнай дзяржавы ў Санкт-Пецярбургу.

Як вынікае са стэнаграмы прэсавай службы расейскага ўраду, Кабякоў запэўніў: «бязьвізавыя» грамадзяне адрозьніваюцца ад «візавых» толькі толькі тым, што ня плацяць за візу. Усё астатнія працэдуры – адзнакі ў пашпартах, памежны і мытны кантроль, праверкі сьпісаў непажаданых грамадзянаў трэціх краін, кантроль іх прысутнасьці на тэрыторыі саюзнай дзяржавы – захаваныя.

Новыя правілы авіярэйсаў Менск-Масква: «Беларусь — не Расея»

«Але калі для нашых расейскіх партнэраў гэта прадмет заклапочанасьці, мы ставімся нармальна і гатовыя рэалізаваць той комплекс захадаў, які ўзгаднілі. Каб і нашы грамадзяне перасякалі мяжу ў любых кропках расейска-беларускай мяжы па зямлі, па паветры і чыгуначным транспартам без праблемаў, якія паўсталі апошнім часам», — зазначыў старшыня Савету міністраў Беларусі.

Ягоны расейскі калега Дзьмітрый Мядзьведзеў так адказаў на ўскосную крытыку адносна таго, што 15 траўня Расея ініцыявала новы парадак перасячэньня расейскай мяжы беларускімі грамадзянамі праз міжнародныя тэрміналы з ажыцьцяўленьнем памежнага кантролю.

«З чым зьвязаны новы парадак кантролю? З тым, што нашы беларускія сябры прынялі рашэньне аб свабодным уезьдзе на тэрыторыю Беларусі — а значыць, па-сутнасьці, на ўсю тэрыторыю саюзнай дзяржавы — грамадзянаў з 80 краін на тэрмін да пяці дзён. Гэта было зроблена па зразумелых нам турыстычных прычынах. Але мы з вамі разумеем, што ёсьць пытаньні бясьпекі. Зь некаторых дзяржаў на тэрыторыю Расеі могуць трапляць абсалютна непажаданыя асобы, якія здольныя зьдзейсьніць злачынствы. Менавіта таму мы дамаўляемся пра магчымыя формы кантролю за такімі асобамі», — патлумачыў Мядзьведзеў.

Паводле ягоных словаў, зацьверджаны плян працы міграцыйных і іншых расейскіх ведамстваў, якім чынам задача кантролю пасажырапатоку зь Беларусі будзе ажыцьцяўляцца ў бліжэйшы час.

Беларускі пашпарт ня лепшы за батсванскі і ўсходнетыморскі. Рэйтынг

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG