Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амаль дзьве тысячы ўкраінцаў скарысталіся бязьвізавым рэжымам у першы дзень


На раніцу 12 чэрвеня бязьвізавым рэжымам Эўразьвязу з Украінай, уведзеным 11 чэрвеня, скарысталіся 1894 украінцы, паведаміў на Facebook прэс-сакратар Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны Алег Слабадзян.

78% першых карыстальнікаў «бязьвізу» перасяклі мяжу праз аўтамабільныя пункты пропуску, яшчэ 22% — праз авіяцыйныя. 63% вырашылі ехаць у Польшчу (таксама з краінаў Эўразьвязу Ўкраіна мяжуе з Вугоршынай, Румыніяй і Славакіяй).

Двум украінцам адмовілі ў бязьвізавым уезьдзе ў Эўропу. Паводле Слабадзяна, гэта адбылося праз «папярэднія грахі» гэтых грамадзянаў у стасунках зь міграцыйным заканадаўствам Эўразьвязу.

Украінцы пачалі ехаць па яшчэ ад самай ночы 11 чэрвеня — на 5:35 раніцы 11 чэрвеня праехалі па бязьвізавым рэжыме ўжо сотні чалавек.

«Бязьвізавы» цягнік да Пшэмысьля, хэштэг у сацсетках і напружанасьць у зоне АТО. Як Украіна сустрэла адмену візаў

Ад поўначы 11 чэрвеня ўкраінцам, каб трапіць у Эўразьвяз у турыстычных мэтах або дзеля бізнэсу трэба толькі мець біямэтрычны пашпарт і, калі спытаюць памежнікі, расказаць пра мэту паездкі і даказаць платаздольнасьць. На тэрыторыі Эўразьвязу (акрамя Вялікай Брытаніі і Ірляндыі, заморскіх валоданьняў Нідэрляндаў і Францыі) украінцам можна прабыць бязь візы да 90 дзён цягам кожных 180 дзён. Працаваць бязь візы ў Эўразьвязе нельга.

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка вітаў пачатак дзеяньня бязьвізавага рэжыму, зачытаўшы радкі расейскага паэта Міхаіла Лермантава «Прощай, немытая Россия», а таксама казаў, што зь «бязьвізам» Украіна «вяртаецца ў эўрапейскую сям’ю».

Колішні пасол Украіны ў Беларусі Раман Бясьсьмертны не выключае ўвядзеньня візаў для беларусаў: ён мяркуе, што ў выпадку скасаваньня Ўкраінай бязьвізавага рэжыму для Расеі будзе неабходна перагледзець аналягічныя пагадненьні зь Беларусьсю ды Казахстанам.

XS
SM
MD
LG