Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС не пацьвердзіў, што шэнгенскія візы патаньнеюць з 2018 году


Міністар замежных спраў Уладзімер Макей ня можа пацьвердзіць патаненьне шэнгенскіх візаў з 1 студзеня 2018 году. Пра гэта ён заявіў на міжнароднай канфэрэнцыі «Менскі дыялёг».

«Я не магу сказаць пра патаньненьне шэнгенскіх візаў для беларусаў з новага году, — паведаміў журналістам Уладзімер Макей. — Вы зьвярніцеся да тых калегаў, якія робяць заявы такога кшталту».

30 траўня начальнік дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун выказаў надзею, што да канца году будзе падпісанае пагадненьне з Эўразьвязам аб спрашчэньні візавага рэжыму.

«Пасьля ўступленьня ў сілу пагадненьня шэнгенскія візы беларусы змогуць атрымліваць на больш доўгі тэрмін — у тым ліку на 3 і 5 гадоў», — казаў Бягун.

Паводле Макея, перамовы з Зўразьвязам у гэтым пытаньні працягваюцца.

«Спатрэбіцца час на ліквідацыю тэхнічных пытаньняў, якія ў цяперашні час прысутнічаюць у нашым парадку дня, — сказаў міністар. — Я б не рабіў трагедыі што да тэрмінаў спрашчэньня візавага рэжыму з Эўрапейскім Зьвязам. Мы працуем над гэтым».

Макей будзе гаварыць пра «Белы легіён» з замежнымі амбасадарамі

Макей выказаўся за далучэньне Беларусі да WTO і дыялёг Расеі з NATO

XS
SM
MD
LG