Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей будзе гаварыць пра «Белы легіён» з замежнымі амбасадарамі


Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей

У хуткім часе міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей будзе абмяркоўваць сытуацыю вакол справы «Белага легіёну» з замежнымі амбасадарамі. Пра гэта ён заявіў падчас міжнароднай канфэрэнцыі «Менскі дыялёг».

«Неўзабаве ў мяне заплянаваныя сустрэчы з шэрагам амбасадараў. І мы будзем, вядома, закранаць гэтую тэму», — адказаў Уладзімер Макей на пытаньне пра «Белы легіён».

19 траўня ён ужо паведамляў, што МЗС перадае ўсю неабходную інфармацыю па справе «Белага легіёну» эўрапейскім партнэрам.

«Гэта ня значыць, што мы афіцыйна перадалі. Мы сустракаемся на розных узроўнях, мы абмяркоўваем гэтыя пытаньні і даводзім суадносную інфармацыю».

Макей не пацьвердзіў, што шэнгенскія візы патаньнеюць з 2018 году

Макей выказаўся за далучэньне Беларусі да WTO і дыялёг Расеі з NATO

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG