Зрэшты, добрыя пэрспэктывы ёсьць і ў грамадзянаў Беларусі, якія маюць звычайныя пашпарты. Пра гэта Свабодзе сказаў намесьнік міністра замежных спраў Яўген Шастакоў, які выступаў перад дэпутатамі. Ён, у прыватнасьці, адзначыў:
«Ратыфікацыя дамовы для ўладальнікаў дыпляматычных і службовых пашпартоў — гэта толькі першы крок. Наступнымі будуць звычайныя грамадзяне. У нас такое жаданьне ёсьць, а чылійцы ня супраць гэтага. Так што пытаньне хутка вырашыцца».
Намесьнік кіраўніка зьнешнепалітычнага ведамства Беларусі падкрэсьліў, што ў Чылі самы высокі ў пераліку на аднаго чалавека памер валавога ўнутранага прадукту ва ўсёй Паўднёвай Амэрыцы. Аднак таваразварот Беларусі і Чылі не адпавядае магчымасьцям абедзьвюх краінаў — яго павелічэньне залежыць ад спрашчэньня кантактаў. Бязьвізавы ўезд паспрыяе гэтай мэце.