Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі прыдумалі засакрэціць асабістыя зьвесткі вышэйшых чыноўнікаў. Як будуць выглядаць расьсьледаваньні Навальнага


Як бы выглядалі расьсьледаваньні ФБК Расеі з новымі папраўкамі да закона «Аб дзяржаўнай ахове»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:43 0:00

Як бы выглядалі расьсьледаваньні ФБК Расеі з новымі папраўкамі да закона «Аб дзяржаўнай ахове»

Расейская Дзярждума прыняла ў другім чытаньні папраўкі ў закон «Аб дзяржаўнай ахове», паводле якіх асабістыя зьвесткі вышэйшых чыноўнікаў і іх сем’яў маюць быць засакрэчаныя.

Тэлеканал «Настоящее время» ўявіў, як будуць выглядаць расьсьледаваньні Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага, калі законапраект будзе прыняты.

Намесьнік кіраўніка расейскага аддзяленьня Transparency International Ільля Шуманаў нагадаў каналу, што раней частка такіх зьвестак ужо была скрытая: так, у дзяржаўным рэестры дзяцей генэральнага пракурора Юрыя Чайкі назвалі «фізычная асоба ЛСДУЗ» і «фізычная асоба ЙФЯУ9». Цяпер мае зьявіцца юрыдычная падстава да такіх «перайменаваньняў».

Паводле Шуманава, засакрэціць могуць зьвесткі любога чалавека, якога «выбера» Ўладзімір Пуцін, ды й сьпіс «засакрэчаных» асобаў мае быць засакрэчаным, доступ да рэальных зьвестак можа быць абмежаваны нават для звычайных чыноўнікаў.

«Асаблівасьць заключалася ў тым, што закон праходзіў бяз гэтых зьмястоўных правак, і 8 чэрвеня Камітэт Дзяржаўнай думы ў пытаньнях бясьпекі і супрацьдзеяньня карупцыі дапоўніў сваімі праўкамі тэкст законапраекту, і літаральна праз тыдзень ён ужо быў прыняты, — адзначае Шуманаў. — То бок, гэта вельмі тэрміновая ініцыятыва і вельмі хутка яна была прынятая. Таму, натуральна, ніякага грамадзкага абмеркаваньня не праходзіла, і гэта ўсё зусім нейкім чынам ігнаравалася».

Намесьніцай старшыні згаданага камітэту зьяўляецца былая крымская пракурорка Натальля Паклонская, у якой Transparency International знайшла незадэкляраваныя кватэры. У адказ на расьсьледаваньне Паклонская прапанавала праверыць на карупцыю саму Transparency International і заявіла пра адсутнасьць у яе мужа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG