У інтэрвію амэрыканскаму рэжысэру Олівэру Стоўну прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін упершыню публічна прызнаўся, што ў яго ёсьць унукі (афіцыйна вядома аб наяўнасьці ў Пуціна дзьвюх дачок ад былой жонкі Людмілы, але на пытаньні аб тым, як яны жывуць і чым займаюцца, прэзыдэнт катэгарычна адмаўляўся адказваць).