Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея і Беларусь узгадняюць пераход на расейскія рублі. У разьліках за нафту і газ

  • БелаПАН

Расея і Беларусь распачалі ўзгадненьне праекту пагадненьня, які прадугледжвае пераход на расейскія рублі ў разьліках за пастаўкі нафты і газу.

Пра гэта ТАСС паведаміў намесьнік міністра энэргетыкі Беларусі Вадзім Закрэўскі ў кулюарах міністэрскай канфэрэнцыі па ўстойлівым разьвіцьці энэргетыкі, якая праходзіць у Астане.

«Даты дакладнай перамоваў няма, але ёсьць праект пагадненьня, у якім гэта будзе прадугледжвацца (пераход на разьлікі ў рублях). Ён цяпер праходзіць узгадненьне ў Расейскай Фэдэрацыі», — сказаў ён.

Намесьнік міністра таксама выказаў надзею, што сам пераход можа ажыцьцявіцца да канца гэтага году.

Віцэ-прэм’ер Расеі Аркадзь Дварковіч раней у інтэрвію ТАСС у кулюарах Пецярбурскага міжнароднага эканамічнага форуму паведамляў, што Масква і Менск вернуцца да пытаньня аб пераходзе на рублі ў другім паўгодзьдзі. Паведамлялася, што бакі маюць намер распрацаваць правілы адзінага рынку газу да 1 студзеня 2018 году.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG