Дзяржынскі суд Пецярбургу прызнаў чатырох затрыманых падчас антыкарупцыйным мітынгу 12 чэрвеня вінаватымі.
Траіх фігурантаў пакаралі арыштам на 10 сутак і штрафам 10 тысяч рублёў. Яшчэ адна дзяўчына мусіць выплаціць тысячу рублёў.
Усяго ў Пецярбургу затрымалі звыш 548 чалавек, ва ўсёй Расеі — звыш 1500 чалавек.
12 чэрвеня суд Масквы арыштаваў на 30 сутак апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага. Яго прызналі вінаватым у двух адміністрацыйных правапарушэньнях за «паўторнае парушэньне правілаў арганізацыі мітынгаў» і «непадпарадкаваньне законнаму распараджэньню супрацоўніка паліцыі».
У Савеце па правах чалавека пры прэзыдэнце Расеі заявілі, што падчас антыкарупцыйных акцыяў у Маскве паліцыя дзейнічала «спакойна» і «карэктна».