Паводле Пэіча, калі затрыманьне Васін баевікамі — праўда, гэта супрацьзаконна. «Ён павінен быць неадкладна вызвалены, і яму павінны гарантаваць бясьпеку», — адзначыў Пеіч.
Сувязь з данецкім блогерам і аўтарам праграмы «Донбас. Реалии» Станіславам Васіным (Асеевым) перарвалася раней у гэтым месяцы. Першым аб знікненьні Васіна паведаміў украінскі экс-дэпутат Ягор Фірсаў.
Паводле яго, у групоўцы «ДНР» сваякам Станіслава Васіна не даюць інфармацыі пра яго месцазнаходжаньне. Вядома, што маці апошні раз кантактавала зь ім 2 чэрвеня, на наступны дзень яны павінны былі сустрэцца ў Макееўцы, але гэтага не адбылося, Станіслаў проста не выйшаў на сувязь.
11 чэрвеня Служба бясьпекі Ўкраіны пацьвердзіла зьнікненьне Васіна ў Данецку.
12 чэрвеня Нацыянальны саюз журналістаў Украіны зьвярнуўся з просьбай да прадстаўнікоў міжнародных місій у захопленым баявікамі Данецку з просьбай дапамагчы высьветліць месцазнаходжаньне Васіна.
Станіслаў Васін рыхтаваў рэпартажы пра жыцьцё Данецку для «Донбас. Реалии» і іншых выданьняў.