Трансьляцыю мерапрыемства вядуць дзяржаўныя тэлеканалы. Па дадзеных «Інтэрфакс», прэзыдэнту паступіла ўжо каля двух мільёнаў пытаньняў.
Гэта ўжо 15-я па ліку прамая лінія Пуціна, у мінулым годзе яна доўжылася амаль 4 гадзіны.
12 чэрвеня ў дзесятках гарадоў Расеі прайшлі масавыя антыкарупцыйныя акцыі. Па ўсёй краіне былі затрыманыя каля паўтары тысячы чалавек. На пратэст у Маскве адным з лёзунгаў былі: «Расея без Пуціна!» Ці адкажа прэзыдэнт у ходзе прамой лініі на пытаньні аб карупцыі, невядома.
Пра тое, як рэпетавалі прамую лінію-2017, чытайце тут.