Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар ЗША ў Тбілісі: Расея не дае Грузіі ўступіць у NATO


Амбасадар ЗША ў Грузіі Ян Келі
Амбасадар ЗША ў Грузіі Ян Келі

Амэрыканскі амбасадар у Тбілісі Ян Келі заявіў, што Расея ня хоча дапусьціць да ўступленьня Грузіі ў NATO і адмаўляецца паважаць яе незалежнасьць.

Такую заяву дыплямат зрабіў на ўрачыстай цырымоніі з нагоды 25-годзьдзя ўстанаўленьня дыпляматычных адносін паміж ЗША і Грузіяй.

«Расея робіць усё, каб Грузія не ўступіла ў NATO», — падкрэсьліў амбасадар. Паводле дыплямата, «у Грузіі ёсьць сусед, які шмат кажа аб абароне і павазе сувэрэнітэту суседзяў, але на самой справе нічога не абараняе». На думку Келі, «Масква ня лічыць Грузію сувэрэннай дзяржавай, ня лічыць, што Грузія павінна быць незалежнай, і спрабуе захаваць становішча, у якім Грузія ня можа ўступіць у NATO».

Пры гэтым амэрыканскі амбасадар назваў Грузію сяброўскай краінай, адносіны якой з ЗША, як ён выказаўся, «змацаваныя крывёй і плоцьцю». Ян Келі растлумачыў, што ў першую чаргу ён мае на ўвазе сумесную барацьбу «супраць агульнага ворага» ў Аўганістане, дзе падчас апэрацыі NATO загінулі 30 грузінскіх вайскоўцаў і сотні атрымалі раненьні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG