Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: адміністрацыя Трампа выпрацавала новы падыход да Расеі


Сяргей Лаўроў і Рэкс Тылерсан

Сакрэтныя дакумэнты дзяржсакратара ЗША Рэкса Тылерсана сьведчаць аб тым, што Дзярждэпартамэнт выпрацаваў новы плян у дачыненьні да Расеі, паведамляе выданьне BuzzFeed.

У рамках гэтага пляну Вашынгтон, як лічыць выданьне, мяркуе ўсталяваць канструктыўныя працоўныя адносіны з Масквой па абмежаваным сьпісе тэмаў.

Па-першае, Вашынгтон хоча давесьці да ведама Масквы, што агрэсіўныя дзеяньні ў адносінах да ЗША — гэта пройгрышны варыянт. У выпадку, калі Расея зробіць рашучыя захады, якія супярэчаць інтарэсам ЗША (напрыклад, арганізуе пастаўкі зброі аўганскім талібам або будзе перасьледваць амэрыканскіх дыпляматаў у Маскве), Вашынгтон дасьць «адпаведны адказ».

Па-другое, Белы дом хоча супрацоўнічаць з Крамлём у пытаньнях, якія зьяўляюцца стратэгічна важнымі для ЗША: мірнае ўрэгуляваньне канфлікту ў Сырыі, прыпыненьне атамнай праграмы Паўночнай Карэі, барацьба з кібэршпіянажам і кібэрбясьпека.

Па-трэцяе, як лічаць ананімныя суразмоўцы амэрыканскага выданьня, азнаёмленыя з плянам, Тылерсан хоча дасягнуць «стратэгічнай стабільнасьці» ў адносінах з Расеяй — гэты тэрмін уключае ў сябе спэктар доўгатэрміновых ўзаемных геапалітычных мэтаў.

Адначасова суразмоўцы ня ўпэўненыя, што прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп ўхваліць гэты плян.

15 чэрвеня Сэнат ЗША зацьвердзіў законапраект аб увядзеньні новых санкцый у дачыненьні да Расеі. Ухвалены Сэнатам дакумент таксама дазваляе Кангрэсу ЗША паддаваць праверцы любое рашэньне Белага дому аб прыпыненьні альбо адмене санкцый.

XS
SM
MD
LG