Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На «прамой лініі» Пуціна паказалі SMS пра яго адстаўку, карупцыю і «першую лэдзі»


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін пятнаццаты раз адказаў на пытаньні расейцаў на «прамой лініі». У жывым эфіры, які вялі расейскія дзяржаўныя каналы, выводзіліся пытаньні, якія адпраўлялі па SMS. Сярод іх былі пытаньні аб карупцыі ва ўладзе і аб адстаўцы прэзыдэнта.

Сярод пытаньняў, якія даслалі гледачы па SMS, і якія паказалі па тэлевізіі, былі такія:

  • «Вашы словы „сваіх не здаем “ тычацца казнакрадаў і карупцыянераў?»
  • «Пуцін, ты праўда лічыш, што народ верыць у гэты цырк з падстаўнымі пытаньнямі?»
  • «Уся Расея лічыць, што вы засядзеліся на троне»
  • «Да якога часу будзем чуць: „Грошай няма, але вы трымайцеся“? Алена Валянцінаўна (пэнсіянэрка)»
  • «Тры тэрміны прэзыдэнцтва — досыць!»
  • «Можа вы стаміліся, і вам трэба адпачыць?»
  • «Ці дачакаемся мы першую лэдзі краіны?»
  • «Праўду кажуць, што Навальны цяпер пра вас фільм здымае?»
  • «Калі адправяць Мядзьведзева, Чубайса, Кудрына, Грэфа і іншых у адстаўку? Вы ад іх не стаміліся?»
  • «Калі вы перастанеце парушаць палажэньне Канстытуцыі пра максымальнае прэзыдэнцтва ў 2 тэрміны?»

Асноўнымі тэмамі «наўпроставай лініі» сталі заробкі, пэнсіі, сацыяльныя выплаты і ахова здароўя. Усяго прэзыдэнту адправілі каля двух мільёнаў пытаньняў.

XS
SM
MD
LG