Ён заявіў, што галоўнай задачай будучага прэзыдэнта Расеі будзе барацьба з беднасьцю і забесьпячэньне росту даходаў насельніцтва.
Яму было зададзенае пытаньне, каго ён плянуе пакінуць пасьля сябе. Пуцін адказаў: «Я пакуль яшчэ працую, а наогул гэта вырашыць выбаршчык. А я распавяду, каму аддаю перавагу»
Выбары прэзыдэнта Расеі прызначаныя на 18 сакавіка 2018 году. Аб сваім намеры балятавацца ў прэзыдэнты ўжо абвясьцілі Ўладзімір Жырыноўскі, Рыгор Яўлінскі і Аляксей Навальны.
Адказваючы на пытаньне пра акцыі пратэсту ў Расеі, Пуцін заявіў, што «некаторыя спэкулююць цяжкасьцямі». Ён дадаў, што тыя, хто прапануе рашэньні, маюць права на дыялёг з уладай. Пры гэтым ён сказаў, што мітынгі апазыцыі патрэбныя толькі «для вырашэньня асабістых пытаньняў у мэтах самарэклямы».
12 чэрвеня ў больш чым у 200 гарадах Расеі прайшлі масавыя антыкарупцыйныя акцыі, да якіх заклікаў апазыцыянэр Аляксей Навальны. Шмат у якіх гарадах падчас акцыяў гучаў лёзунг: «Расея без Пуціна!» Усяго былі затрыманыя 1719 чалавек, зь іх 866 — у Маскве, 658 — у Санкт-Пецярбургу.