Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя Санкт-Пецярбурга прызнала ўжываньне пярцовага газу да затрыманых


Ілюстрацыйнае фота. Затрыманьні на акцыі пратэсту ў Маскве 12 чэрвеня 2017 году
Ілюстрацыйнае фота. Затрыманьні на акцыі пратэсту ў Маскве 12 чэрвеня 2017 году

У Санкт-Пецярбургу затрыманыя на акцыі пратэсту 12 чэрвеня распавядалі, што ў камэры 33-га аддзелу паліцыі быў ужыты нейкі газ — меркавана, сьлезацечны.

Паводле гісторыяў затрыманых, у суседняй зь імі камэры быў затрыманы не на мітынгу чалавек, які паводзіў сябе, як вар’ят, ашалела біў па сьцяне камэры. Паліцыянты некалькі разоў ударылі яго, затым адвялі яго сукамэрнікаў у іншую камэру, а яму запусьцілі газ, кажуць сьведкі. Але газ праз вэнтыляцыю пайшоў у іншыя камэры, дзе было 17 затрыманых на акцыі, у тым ліку ў памяшканьне, дзе знаходзіўся астматык, сьцьвярджаюць затрыманыя. Паліцыя спачатку адмаўлялася выклікаць «хуткую», але, калі затрыманыя сталі задыхацца, вывела іх у іншае памяшканьне, а аднаму затрыманаму ўдалося выклікаць «хуткую дапамогу» празь нелегальна пранесены тэлефон. Лекары, кажуць затрыманыя, прыехалі, але нікога не агледзелі і зьехалі, сказаўшы, што «сюды трэба прывезьці дзесяць „хуткіх“». Далей затрыманых утрымлівалі ў падвале аддзяленьня.

Паліцыя прызнала ўжываньне газу да затрыманага, які паводзіў сябе неадэкватна:

«У адпаведнасьці з заканадаўствам супрацоўнікі паліцыі ўжылі да яго спэцсродак — пярцовы газ. Неадкладна групу грамадзян, у дачыненьні да якіх складаліся пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэньні за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве, што знаходзіліся ў аддзяленьні паліцыі, правялі ў залю нарадаў для працягу працэсуальных дзеяньняў».

Паводле паліцыі, «хуткая» агледзела адну затрыманую, якая і выклікала лекараў, але ў шпіталізацыі адмовіла, а скаргаў ад іншых затрыманых нібы не паступала.

«У вас тут просто ад», — гісторыі затрыманых на акцыі пратэсту ў Санкт-Пецярбургу на сайце расейскай службы Свабоды

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG