Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за тысячу затрыманых на антыкарупцыйных акцыях у Расеі


Пратэст у Санкт-Пецярбургу

У дзясятках гарадоў Расеі прайшлі масавыя акцыі супраць карупцыі, арганізаваныя прыхільнікамі палітыка Аляксея Навальнага. Паліцыя затрымлівала ўдзельнікаў як узгодненых, гэтак і несанкцыянаваных мітынгаў. У Маскве, паводле апошніх дадзеных, затрыманыя 700 чалавек, у Санкт-Пецярбургу - каля 400. Паліцыя ўжывала сілу. У іншых гарадах Расеі таксама праходзілі затрыманьні, аднак не такія масавыя.

На Цьвярской у Маскве, а таксама ў шэрагу гарадоў Расеі плянаваліся ўрачыстасьці на Дзень Расеі — гадавіну прыняцьця дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце РСФСР 12 чэрвеня 1990 году. Ад 1991 году гэты дзень выходны, ад 1992-га — дзяржаўнае сьвята.

Але на той жа час, што ўрачыстасьці, свае акцыі заплянаваў палітык Аляксей Навальны: ягоная акцыя прысьвечаная барацьбе з карупцыяй і патрабаваньням тлумачэньняў фактаў пра прэм’ера Дзьмітрыя Мядзьведзева, выкладзеных у фільме «Ён вам не Дзімон».

Маскоўскія ўлады ўзгаднілі акцыю Навальнага на праспэкце Сахарава (што ў 2 км ад Чырвонай плошчы, Цьвярская ж — у 500 м), ды Навальны заявіў, што ня змог ні з кім дамовіцца пра ўсталяваньне сцэны, таму перанёс акцыю на Цьвярскую. Шэраг антыкарупцыйных акцыяў адбываецца ў іншых гарадах Расеі.

На акцыі пратэсту ў Санкт-Пецярбурзе пачаўся хапун

Фота з Масквы:

***

«Маўклівыя пратэсты» трывалі ў Беларусі ў 2011 годзе: акцыі «Стоп-бэнзін» перарасьлі ў народныя сходы, на якіх удзельнікі не трымалі плякатаў і не выкрыквалі лёзунгаў, бо «і так усе ўсё разумеюць».

Першапачаткова акцыі праходзілі без здарэньняў, але неўзабае міліцыя пачала масавыя затрыманьні людзей на вуліцах, не заўсёды разьбіраючыся, ці браў затрыманы ўдзел у «маўклівым пратэсьце».

Начальнік менскай міліцыі Ігар Яўсееў 3 ліпеня 2011 году (у Дзень Рэспублікі, калі плянавалася чарговая «маўклівая» акцыя) дазволіў пляскаць у далоні толькі «на адрас беларускіх вэтэранаў і вайскоўцаў», за іншыя аплядысмэнты менчукоў у той дзень затрымлівалі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG