Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі на двух дзяржаўных сайтах апублікавалі фільм пра магчымую карупцыйную дзейнасьць Мядзьведзева


Ролік, у прыватнасьці, зьявіўся на сайце пракуратуры Яраслаўскай вобласьці, а таксама на афіцыйнай інтэрнэт-старонцы Камітэту па пытаньнях законнасьці, правапарадку і бясьпекі ўраду Санкт-Пецярбургу.

На сайце пракуратуры відэа суправаджалася тэкстам: «Пракуратура Яраслаўля заклікае грамадзян не паддавацца на правакацыі і не хадзіць на несанкцыянаваныя мерапрыемствы. Сядзіце дома, хутчэй мы вас пасадзім, а не Дзімона». У ведамстве заявілі аб хакерскай атацы.

У той жа час пад фільмам на ўрадавым пецярбурскім сайце невядомыя пакінулі запіс: «Гэтыя людзі крадуць нашы грошы, садзяць у турмы выпадковых і нявінных людзей, выкарыстоўваючы праваахоўныя органы ў якасьці ланцужных сабак, а іх злачынствы сходзяць ім з рук. Гэтыя людзі цалкам дыскрэдытавалі такія паняцьці, як «дэмакратыя», «права» і «свабода слова». Пазьней відэа прыбралі з сайту.

Відэа былі апублікаваныя напярэдадні плянаваных на 12 чэрвеня ў дзесятках гарадоў Расіі антыкарупцыйных акцыяў, якія арганізуе лідэр апазыцыі Аляксей Навальны.

У пачатку сакавіка Фонд барацьбы з карупцыяй расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага апублікаваў фільм-расьсьледаваньне «Ён вам не Дзімон» аб элітнай нерухомасьці старшыні ўраду Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева, якая, як сьцьвярджаецца ў публікацыі, была набытая незаконным шляхам. Відэа з часу зьяўленьня ў сетцы сабрала больш за 22 мільёнаў праглядаў на YouTube.

Сам Мядзьведзеў назваў абвінавачваньні «ілжывымі заявамі палітычных авантурыстаў».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG