Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Transparency International просіць Пуціна праверыць нерухомасьць Мядзьведзева


Антыкарупцыйны цэнтар «Трэнспэрансі Інтэрнэшнл — Расея» папрасіў прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна праверыць выкананьне антыкарупцыйнага заканадаўства прэмʼер-міністрам Дзьмітрыем Мядзьведзевым з-за расьсьледаваньня Фонду барацьбы з карупцыяй (ФБК) адносна ягонай «тайнай імпэрыі».

У цэнтры прыйшлі да высновы, што ў Мядзьведзева ёсьць канфлікт інтарэсаў, паколькі ён карыстаецца гасьцявым домам агракомплексу «Мансурава» у Курскай вобласьці, які належыць Ільлі Елісееву — сябру прэмʼер-міністра. Елісееў таксама займае пасаду намесьніка старшыні праўленьня Газпрамбанку, якому ўрад Расеі аказваў фінансавую дапамогу ў 2014 і 2015 гадах. Гэтыя дзеяньні Мядзьведзева ў Transparency International палічылі канфліктам інтарэсаў.

Расьсьледаваньне ў ФБК «Ён вам не Дзімон» сьцьвярджала, што Мядзьведзеў праз некамэрцыйныя фонды і давераных асоб валодае нерухомасьцю ў Расеі і за мяжой, а таксама яхтамі, агракомплексам і вінаграднікамі. У расьследаваньні, у прыватнасьці, згадваўся фонд «Дар», якім, паводле зьвестак ФБК, кіруе аднакурсьнік Мядзьведзева Ігар Елісееў.

XS
SM
MD
LG