Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінская паліцыя затрымала падазраваных у забойстве дэпутата расейскай Думы


Колішні дэпутат Дзяржаўнай Думы Дзяніс Вараненкаў
Колішні дэпутат Дзяржаўнай Думы Дзяніс Вараненкаў

Нацыянальная паліцыя Украіны паведаміла пра затрыманьне некалькіх падазраваных у справе аб забойстве былога дэпутата Дзярждумы Расеі Дзяніса Вараненкава. Імёны затрыманых не паведамляюцца.

Паводле інфармацыі выданьня «Павлоград.dp», гаворка ідзе пра затрыманьне былога актывіста «Правага сэктару» Яраслава Тарасенкі.

Вараненкаў быў застрэлены ў цэнтры Кіева 23 сакавіка. Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка назваў забойства «актам дзяржаўнага тэрарызму з боку Расеі». Масква заявіла аб правакацыі ўкраінскіх спэцслужбаў.

У кастрычніку летась Дзяніс Вараненкаў разам з жонкай зьехаў ва Ўкраіну, баючыся крымінальнага перасьледу ў Расеі. У сьнежні ён атрымаў украінскае грамадзянства і даў паказаньні ў справе аб дзяржаўнай здрадзе былога прэзыдэнта краіны Віктара Януковіча.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG