Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чачні спынена справа супраць Мурада Амрыева


Мурад Амрыеў
Мурад Амрыеў

Паліцыя Чачні спыніла крымінальную справу супраць спартсмэна Мурада Амриева. Яго падазравалі ў выкарыстаньні падробленага пашпарта.

Як паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на МУС рэспублікі, 4 чэрвеня Амрыева, які быў у вышуку ў Чачні, зьнялі зь цягніка ў Бранску. Затым паведамлялася, што ён нібыта зьбег з будынку Сьледчага камітэта, а пазьней быў затрыманы на тэрыторыі Беларусі, перададзены Расіі і адпраўлены ў Чачню.

Паводле праваабаронцаў, падставай для перасьледу чэмпіёна сьвету па зьмешаных адзінаборствах сталі заявы Амрыева ў матэрыяле «Новой газеты» аб «кроўнай помсьце», абвешчанай яму чачэнскімі паліцыянтамі. У 2013 годзе, паводле зьвестак выданьня, спартсмэн зьвярнуўся да праваабаронцаў, сьцьвярджаючы, што яго выкралі і катавалі супрацоўнікі МУС Чачні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG