Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракурор ЗША раскажа ў Сэнаце пра свае кантакты з расейскім паслом


Джэф Сэшнс

Сёньня на адкрытых слуханьнях у Сэнаце ЗША мае даць паказаньні генэральны пракурор Злучаных Штатаў Джэф Сэшнс. Ён раскажа пра свае кантакты з расейскімі прадстаўнікамі і пра ролю, якую ён адыграў у звальненьні дырэктара ФБР Джэймса Коўмі.

Як заявіў прадстаўнік міністэрства юстыцыі, Джэф Сэшнс сам прапанаваў зрабіць слуханьні сэнацкага камітэту па справах выведкі адкрытымі, бо ён лічыць неабходным даць магчымасьць амэрыканцам пачуць праўду аб тым, што адбылося, зь першых вуснаў.

Раней, падчас працэдуры яго зацьвярджэньня на пасаду генэральнага пракурора, Сэшнс не згадаў пра дзьве свае сустрэчы з паслом Расеі ў ЗША Сяргеем Кісьляком незадоўга да прэзыдэнцкіх выбараў 2016 году.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG