Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьпікер Дзярждумы абараняе Беларусь ад Захаду, які «генэтычна ня любіць славянаў»


Вячаслаў Валодзін
Вячаслаў Валодзін

Гэтак сьпікер расейскай Дзярждумы Вячаслаў Валодзін пракамэнтаваў працяг санкцыяў ЗША ў дачыненьні да Беларусі, перадае «Інтэрфакс».

Паводле Валодзіна, санкцыі ў дачыненьні да Расеі і Беларусі набываюць сыстэмны характар. «Гэта пачынае ўжо пераходзіць нейкія межы разумнага, і можна западозрыць тых, хто стаіць за гэтымі санкцыямі, у барацьбе са славянамі», — заявіў Валодзін.

У адказ на пытаньне пра тое, з чым можа быць зьвязанае такое стаўленьне, Валодзін адказаў, што падставаў для гэтага няма. «Трэба ў іх і спытаць, чаму яны так генэтычна ня любяць славянскія народы», — падкрэсьліў Валодзін.

Ён таксама выказаў перакананьне, што акцыі пратэсту ў Расеі падтрымліваюць краіны Захаду, разьлічваючы на тое, што гэта «падагрэе» сытуацыю ў краіне.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп 13 чэрвеня працягнуў на год дзеяньне санкцыяў у дачыненьні да шэрагу беларускіх чыноўнікаў, уведзеных у 2006 годзе ў сувязі з правядзеньнем прэзыдэнцкіх выбараў, прызнаных Злучанымі Штатамі і Эўразьвязам недэмакратычнымі, а таксама гвалтоўным разгонам «Плошчы» і акцыі пратэсту на Дзень Волі.

Злучаныя Штаты тым часам прыпынілі санкцыі супраць 9 беларускіх прадпрыемстваў, уведзеныя ў 2007 годзе. Першае прыпыненьне адбылося ў кастрычніку 2015 году, затым працягвалася раз на 6 месяцаў. Апошні раз прыпыненьне гэтых санкцыяў падаўжалі 30 красавіка 2017 году.

Эўразьвяз летась прыпыніў большую частку санкцыяў, уведзеных у 2004-2012 гадах супраць беларускіх чыноўнікаў і бізнэсоўцаў. Дзейнымі засталіся санкцыі адносна Ўладзімера Навумава, Дзьмітрыя Паўлічэнкі, Юрыя Сівакова і Віктара Шэймана, падазраваных у датычнасьці да выкраданьня апазыцыйных палітыкаў, таксама дзейнічае эмбарга на пастаўкі зброі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG