Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскіх кантрактнікаў абавяжуць даць справаздачу аб актыўнасьці ў інтэрнэце


Фатаграфія расейскага вайскоўца ў Сырыі, апублікаваная ў сацсетках
Фатаграфія расейскага вайскоўца ў Сырыі, апублікаваная ў сацсетках

Міністэрства абароны Расеі абавяжа тых, хто паступае на службу ў расейскую армію па кантракце, падаць зьвесткі аб актыўнасьці ў інтэрнэце за папярэднія тры гады.

Згодна з законапраектам, паступаючы на службу, расейскі або замежны грамадзянін павінен будзе даць інфармацыю аб адрасах сайтаў або старонак, на якіх ён разьмяшчаў агульнадаступную інфармацыю і зьвесткі, паводле якіх яго можна ідэнтыфікаваць. Прызыўнікоў гэтыя новаўвядзеньні не закрануць.

Акрамя таго, вайскоўцам могуць забараніць разьмяшчаць у інтэрнэце фота, відэа і іншую інфармацыю пра сябе, па якой можна вызначыць дысьлякацыю падразьдзяленьняў і службовую дзейнасьць інтэрнэт-карыстальніка.

Акаўнты вайскоўцаў у сацсетках рэгулярна выкарыстоўваюцца блогерамі і журналістамі. У прыватнасьці, інфармацыя з сацсетак расейскіх вайскоўцаў дала падставы сьцьвярджаць, што некаторыя зь іх маглі быць адпраўлены ў зону канфлікту на Данбасе.

Міжнародная група Bellingcat, вывучыўшы фатаграфіі ў акаўнтах расейскіх вайскоўцаў, пацьвердзіла, што «Бук», зь якога, як мяркуецца, быў зьбіты малайзійскі «Боінг» над Данбасам, быў прыпісаны да расійскай зэнітна-ракетнай брыгады. Масква адмаўляе прысутнасьць расейскіх вайскоўцаў на Данбасе і дачыненьне да гібелі «Боінга».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG