Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі падпалілі аўтамабіль каардынатара штабу Навальнага


У Кіраве невядомыя падпалілі аўтамабіль каардынатара перадвыбарчага штабу апазыцыянэра Аляксея Навальнага. Кіраўнік штабу Артур Абашаў распавёў мясцоваму выданьню «7×7», што машыну падпалілі побач зь ягоным домам.

Актывіст назваў тое, што адбылося, падпалам і заявіў, што ў яго ёсьць сьведкі. Нягледзячы на інцыдэнт, штаб працягне працу ў ранейшым рэжыме.

Апазыцыянэр Аляксей Навальны мае намер удзельнічаць у выбарах прэзыдэнта Расеі ў 2018 годзе. Яго перадвыбарчыя штабы адкрыліся ў дзясятках гарадоў. У некаторых зь іх паплечнікі апазыцыянэра сутыкнуліся з пагрозамі і ціскам.

14 чэрвеня невядомыя расклеілі ўлёткі з пагрозамі на фасадзе штабу ў Маскве. За некалькі дзён да гэтага ў памяшканьне штабу Навльнага кінулі бутэльку з запальнай сумесьсю. У канцы траўня ў Іркуцку моцна зьбілі сына бізнэсощца, які здае ў арэнду памяшканьне перадвыбарчаму штабу апазыцыянэра.

У канцы красавіка на самога Навальнага напалі ў Маскве. Невядомыя аблілі палітыка зялёнкай, ён атрымаў хімічны апёк вока. Празь некалькі дзён пасьля гэтага апазыцыянэру выдалі замежны пашпарт, і ён адправіўся на лячэньне ў Барсэлёну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG